Грамадства6161

«Лукашэнка скрывіўся і сказаў, што нельга ісці правакатару насустрач»: Чаргінец пра тое, чаму ў Мінску яшчэ няма вуліцы Быкава

На мінулым тыдні, гаворачы са старшынёй праўладанага Саюза пісьменнікаў пра скандал з уручэннем прэміі беларускамоўнаму хлопцу, журналіст «Нашай Нівы» закрануў тэму Быкава.

Чытайце: Пераможца конкурсу пісьменнікаў папрасіў Чаргінца прамаўляць на ўзнагароджванні па-беларуску. Чаргінец: «Сукін сын»

Генерал Мікалай Чаргінец сказаў нам, што, маўляў, каб не «асобныя правакатары», то вуліца б ужо даўно была, бо на гэта ёсць згода Лукашэнкі.

«Мы, Саюз пісьменнікаў, уносім прапановы па ўмацаванні мовы. Указальнікі вуліц і населеных пунктаў па-беларуску, гэта ўсё ад нас, — сказаў Чаргінец. — Назваць вуліцу ў гонар Быкава? Мы даўно на гэтым стаім. Скажу больш, прэзідэнт падтрымаў гэтую прапанову. Ён даў дабро стварыць у гродзенскім і мінскіх музеях асобныя аддзелы. І каб не правакатары — у тым ліку Някляеў — вуліца даўно б была. А Някляеў пранюхаў пра нашую прапанову і адразу вылучыў палітычны лозунг, што ён б'ецца за вуліцу Быкава. Мы з прэзідэнтам гаварылі пра гэта. Ён тады толькі скрывіўся і кажа: «Бачыш, стварыў сабе імідж змагара за вуліцу Быкава. Ну як цяпер яму насустрач пойдзеш?». Вось так. А вуліца будзе! І помнік будзе. Мы пакуль трошкі нязгодныя з аўтарам праекта, дзе Быкаў сядзіць за сталом у выглядзе зоркі — не можа быць такога. Усё ж, Быкаў не тое каб кляў Савецкі Саюз — дзе добра, ён казаў «добра», дзе кепска — «кепска». Але так нельга. І прэзідэнт не супраць вуліц Быкава, кажу вам». 

З Уладзімірам Някляевым «Наша Ніва» пакуль звязацца не здолела.

Каментары61

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць