Здарэнні1212

Як у Беларусі знікаюць дзеці — у 1990-я выкрадзеная пяцігадовая дзяўчынка знайшлася аж у Бельгіі

Ратавальнікі, валанцёры, а цяпер яшчэ і следчыя працягваюць пошукі зніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка. Версіі, здагадкі, чуткі, — людзі абмяркоўваюць лёс хлопца. Тым часам «Беларуская праўда» ўзгадала даўні выпадак, калі зніклае дзіця знайшлося ў Бельгіі.

Алег Волчак з маленькай Вікай, якую шукалі па ўсёй Беларусі.

Пра гісторыю з сярэдзіны 90-х распавёў былы следчы пракуратуры Алег Волчак у сваёй кнізе «Погляд з другога плана».

Віка Радзівонава знікла 9 красавіка, якраз у дзень свайго нараджэння: ёй споўнілася пяць гадоў. Чакалі гасцей, дзяўчынка выйшла пагуляць на вуліцу і не вярнулася. Неўзабаве Віку шукалі ўсе службы сталіцы. У першыя два дні праверылі ўсе пад'езды, гарышчы, падвалы, вадаёмы і цеплатрасы па ўсім горадзе. Інфармацыю перадалі ўсім аператыўным службам краіны. Праверылі ўсіх раней судзімых і схільных да псіхічных адхіленняў на сэксуальнай глебе. Але ішоў час, а пошукі не прыносілі ніякіх вынікаў. Пракуратура вырашыла, што дзяўчынка загінула, стаўшы ахвярай злачынства, і 18 красавіка 1996 года завяла крымінальную справу.

Пачалася распрацоўка разнастайных версій, якія ў большасці выпадкаў засноўваліся толькі на чутках. Алег Волчак настойліва распрацоўваў версію пра выкраданне. Нарадзілася здагадка: можа, дзяўчынку выкралі каўказцы, якія з'ехалі ад універсама «Заходні» на іншамарцы? Але пасля дэталёвай праверкі версію давялося адкінуць.

Пасля прыйшла навіна з Гомельскага УУС.

У Гомель прыйшоў ліст ад Ігара Равіча — святара рускай царквы ў бельгійскім горадзе Кортрэйк. Ігар паведаміў, што ў жніўні 1996 года ў яго сям'ю трапіла дзяўчынка са службы сачэння за дзецьмі без бацькоў. Гэтая служба размяркоўвае дзяцей у сям'і, каб яны нармальна развіваліся. Паколькі дзяўчынка размаўляла толькі па-руску, яе і вырашылі аддаць у сям'ю рускага святара. Дзяўчынка была вельмі напалоханая, і першыя два месяцы маўчала. А потым загаварыла.

Прадставілася Вікай, сказала, што жыве ў вялікім беларускім горадзе, што ў яе ёсць мама Валя, распавяла пра блізкіх сваякоў. Сказала, што прыехала ў Бельгію з «цёткай Светай», на грузавой машыне, а потым яны згубіліся.

Дзяўчынку вярнулі ў Беларусь. Высветлілася, што гэта і была зніклая Віка.

Вярнулі — ўжо паліцэйскія — і тую «цётку Свету». Аказалася, што ёй 16 гадоў. Света аб’ехала амаль увесь былы СССР аўтаспынам, а праязджаючы праз Мінск, «узяла з сабой» і незнаёмае дзіця — Віку.

Следчым Святлана распавяла, што спыніла аўто, унутры былі каўказцы, якія нібыта і прымусілі яе забраць дзіця. Праўда, хто прымусіў яе везці дзіця праз некалькі межаў і навошта — невядома. Прычым, сама Святлана была цяжарная.

У выніку, дзяўчынку вярнулі бацькам. А на «цётку Свету» завялі крымінальную справу.

Каментары12

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць