Гісторыя1111

#памятаем1937: гісторыя сям'і Сіняўскіх

80 год прамінула ад страшнай ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі адным загадам былі расстраляныя найлепшыя з найлепшых. У фэйсбуку з гэтай нагоды пачаўся масавы флэшмоб #памятаем1937 — людзі дзяліліся гісторыямі сваіх сем'яў, па якіх прайшлася людажэрная машына рэпрэсій.

У маіх прапрадзеда Фадзея Вальковіча і прапрабабкі Анэлі з Драздова, што мелі сваю сядзібу і гаспадарку (дом, зямля, стайня, кароўнік, сад) у Белым Балоце (гэта за восем кіламетраў ад в. Копішча Мінскага раёна) было сямёра дзяцей. Але ў іх жыццё напрыканцы 20-х гг. нахабна ўварвалася дзяржава, растаптаўшы іхнія лёсы. Спачатку гэта было раскулачванне, калі адабралі ўсю маёмасць, здабытую ўласнай працай, раскідаўшы некалі дружную сям'ю па ўсім свеце, а некаторых яе чальцоў пазбавіўшы жыцця і добрага імя, а іхніх дзяцей — бацькоў. З таго часу чырвоныя крывавыя клюшні НКВД ужо не выпускалі ад сябе нікога, хто не паспеў выкараскацца… Вось як склаўся лёс дзяцей Анэлі і Фадзея, маіх прадзедаў па кудзелі. Мікола Вальковіч, старэйшы сын і мой прадзед, бацька майго дзеда.

Вальковіч Мікалай Фадзеевіч
Месца нараджэння: х. Белае Балота Паперненскага сельсавет Мінскага р-на
Пол: мужчына
Нацыянальнасць: беларус
Адукацыя: н/пачатковая
Прафесія/месца працы: калгаснік, калгас «Бальшавік»
Месца пражывання: Мінская вобл., Мінскі р-н, у Калодзішчах сельсавет х. Рэп'е
Дата арышту: 20 лістапада 1937 г.
Абвінавачванне: 72 КК БССР — А/с агітацыя
Асуджаны: 29 лістапада 1937 г.
Судовы орган: «тройка»
Прысуд: 10 гадоў ППЛ, адбываў: Цемнікаўскі ППЛ Мард.АССР, памёр 1940/09/03, у ППЛ
Дата рэабілітацыі: 30 красавіка 1989 г.
Рэабіліт. орган: Пракуратура Мінск. вобл.
Архіўная справа: КДБ РБ — 25486-с

Крыніцы дадзеных: БД «Ахвяры палітычнага тэрору ў СССР»; Беларускі «Мэмарыял», то бок быў закатаваны ў сумнавядомым Цемнікаўскім ГУЛАГу.

Аляксандр Вальковіч, 1886 г.н., пасля жаніцьбы жыў у Моўчанах, рэпрэсаваны, дадзеных па ім не знайшла.

Хведар Вальковіч, удалося пазбегнуць рэпрэсавання, бо, як казала бабка, быў у калгасе ўмелым кавалём, памёр у 1966 годзе;

Лештына Вальковіч, 1888 г.н., яе выратавала тое, што яна яшчэ да тых крывавых падзей пабралася шлюбам і з'ехала з мужам у Беласток. Памерла ў канцы 50-х.

Вальковіч Іван Фадзеевіч
Дата нараджэння: 1884 г.
Месца нараджэння: с. Белае Балота Астрашыцка-Гарадоцкага р-на Мінскай акругі
Пол: мужчына
Нацыянальнасць: беларус
Адукацыя: н/пачатковая
Прафесія/месца працы: селянін, аднаасобная гаспадарка
Месца пражывання: Мінская вобл., Астрашыцка-Гарадоцкі р-н, в. Белае Балота
Дата арышту: 19 мая 1928 г.
Абвінавачванне: 58/13 КК РСФСР — а/с дзейнасць
Асуджаны: 22 верасня 1928 г.
Судовы орган: ОСО
Прысуд: 3 гады ППЛ, адбыўшы: Вяцкай губ.
Дата рэабілітацыі 20 ліпеня 1992 г.
Рэабіліт. орган: Пракуратура
Архіўная справа: КДБ РБ — 34229-с

Крыніцы дадзеных: БД «Ахвяры палітычнага тэрору ў СССР»; Беларускі «Мэмарыял».

Марыя Вальковіч, 1892 г.н., вучылася ў Маскве, але ў 1919 годзе, пабачыўшы зверствы бальшавікоў, цяжка захварэла на нервовы разлад, вярнулася ў Белае Балота і на 27-м годзе памерла.

Іосіф Вальковіч, быў расстраляны
Дата нараджэння: 1890 г.
Месца нараджэння: Мінская вобл., в. Белае Балота
Пол: мужчына
Нацыянальнасьць: беларус
Прафесія/месца працы: бляхар
Месца пражывання: Прыіск «Сафійскі» ДВК.
Дата арышту: 11 лютага 1933 г.
Абвінавачванне: ст.
Асуджаны: 5 жніўня 1933 г.
Судовы орган: Тройка пры ПП АГПУ па ДВК
Артыкул: 58, п. 10, 58, п. 11 КК РСФСР
Прысуд: 3 гады ППЛ
Дата рэабілітацыі 22 красавіка 1960 г.
Рэабіліт орган: Па пастанове Прэзідыума Хабараўскага краявога суда
Падставы рэабілітацыі: за адсутнасцю складу злачынства.
Архіўная справа: П-86272

Крыніцы дадзеных: БД «Ахвяры палітычнага тэрору ў СССР»; Кніга памяці Хабараўскага края.

А на фота — не мой прадзед Мікола, нават фотаздымка не засталося ад гэтага працавітага, годнага ва ўсіх сэнсах чалавека. Гэта яго дзеці, дзеці ворага народа, мой дзед Андрэй і яго сястра Таня. Што выпала на іх сіроцкія стаптаныя лёсы — гэта асобная гісторыя…

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць