Грамадства11

Актывіст Леанід Кулакоў прасіўся ў турму, але атрымаў вялікі штраф

Яшчэ адзін грамадcкі актывіст пакараны за «Марш абураных беларусаў 2.0», які прайшоў у Мінску 21 кастрычніка. 14 лістапада Першамайскі раённы суд аштрафаваў Леаніда Кулакова на 40 базавых велічынь (920 рублёў), піша Радыё Свабода.

Леанід Кулакоў не адмаўляўся, што браў удзел у мітынгу і шэсьці абураных беларусаў, але спасылаўся на Канстытуцыю, якая гарантуе дэманстрацыю палітычных поглядаў. У судзе паміж актывістам Леанідам Кулаковым і суддзёй Святланай Чараповіч узнік дыялёг. Вось што прыгадаў Леанід Кулакоў:

«Я прасіў даць мне арышт, бо не маю грошай на выплату штрафаў, патлумачыў, што праз штрафы страціў працу. Суддзя перапытала, які мне даць тэрмін. Я пагаджаўся на любы, але яна ў выніку дала вялікі штраф. Мяркую, цяпер ім паступіў такі загад — штрафаваць, а не саджаць. Тады я заявіў, што гэта не проста пакаранне, а рэпрэсіі за выказванне палітычных поглядаў, бо на марш абураных беларусаў выйшлі людзі з пратэстам супраць дзейнага палітычнага рэжыму».

У пачатку 2017 года былы таксіст Леанід Кулакоў змог сплаціць некалькі ранейшых штрафаў, са штраф-стаянкі вярнулі арыштаваны аўтамабіль, на якім актывіст зарабляў на жыццё, але зноў працаваць ён так і не пачаў. Падчас адбыцця арышту за 25 сакавіка Кулакоў у камеры на Акрэсціна ўдарыў ногу аб жалезны ложак і атрымаў траўму, праз якую дагэтуль кульгае. Дактары прызначылі Леаніду аперацыю. Пры гэтым ён працягваў браць удзел у пратэставых акцыях, якія праходзілі ўлетку і восенню, а міліцыя складала на яго пратаколы, паводле якіх суды выносілі штрафы. У выніку ў актывіста зноў назбіралася некалькі нявыплачаных штрафаў агулам больш як на тысячу рублёў. Пры гэтым на працу Леаніда Кулакова нідзе не бяруць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries7

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries7

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць