Грамадства252252

Выкладчыца БДУ Падаляк пра студэнтку Смілевіч: «Яна не ведала элементарных рэчаў. Я запісала экзамен на дыктафон»

Ганна Пахолка (Смілевіч) упэўненая, што яе адлічваюць за палітыку. Выкладчыца Таццяна Падаляк (злева) запэўніла «Нашу Ніву», што пытанне выключна ў ведах.

Другакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ Ганна Смілевіч, якая нядаўна ўзначаліла «Моладзь БНФ», паведаміла грамадскасці, што яе завальваюць на іспытах. Дзяўчына не здала тры іспыты і, хутчэй за ўсё, будзе адлічана. Яна ўпэўненая, што гэта звязана з яе палітычнай дзейнасцю.

«Студэнткі Смілевіч у нас няма» — адказалі ў Інстытуце журналістыкі. Выявілася, што насамрэч дзяўчыну завуць Ганна Пахолка. А Смілевіч — гэта прозвішча бацькі і, па словах Ганны, яе «палітычны псеўданім».

Выкладчыца Таццяна Падаляк запэўніла «Нашу Ніву», што паставіла Ганне кепскую адзнаку выключна праз кепскія веды студэнткі.

Менавіта Падаляк прымала ў яе апошні, трэці іспыт па прафесійнай этыцы журналіста.

«Хай гэтая дзяўчына мне патэлефануе. Усе экзамены я запісваю на дыктафон. Не магу прадставіць вам запіс, бо не папярэджваю студэнтаў пра дыктафон — гэта для мяне, на ўсякі выпадак, — тлумачыць Таццяна Падаляк. — На вялікі жаль, студэнтка была не толькі не падрыхтаваная, а яшчэ і не ведала элементарных рэчаў. Якіх — я не магу сказаць. Вы ў яе спытайце, а ў мяне ўсё запісана».

Ганна Пахолка была абсалютна непадрыхтаваная да экзамена, запэўніла Падаляк.

«Для мяне было дзіва дзіўнае: я яшчэ не прыйшла з экзамена, як мне студэнты кажуць, што яна ўжо на сайтах дае каментар, што яе адлічылі!» — узгадала выкладчыца.

«Хай Ганна са мной звяжацца і патлумачыць, што гэта такое, — папрасіла Таццяна Падаляк. — Дарэчы, я была вельмі здзіўленая і вымушаная была спытаць, як яна паступіла на факультэт журналістыкі з такімі ведамі.

Я спытала ў яе, а з якога часу вядуць адлік беларуская і сусветная журналістыка? Яна мне адказала, што журналістыка была заўсёды. Гэта прыгожа, але ж недакладна. Я ўдакладняла некаторыя рэчы пра «Нашу Ніву», яна не адказала на элементарныя пытанні. 

Увогуле, у мяне склалася ўражанне, што ці то яна не ведае элементарных рэчаў, ці то наўмысна маўчыць, каб атрымаць незадавальняючую адзнаку», — кажа Падаляк.

Падаляк сцвярджае, што на экзамене паставіла пяць «двоек».

Варта адзначыць, што экзамен быў па прафесійнай этыцы, а пытанні, працытаваныя Падаляк, былі скіраваныя на праверку агульных ведаў.

Ганна Смілевіч (Пахолка) настойвае: аднагрупнікі, якія адказвалі перад ёй, адказвалі не лепш за яе, але атрымалі станоўчую адзнаку.

Ганна Смілевіч (Пахолка) вучылася на бюджэтным аддзяленні. Сярэдні бал атэстата складаў 9,2 бала, на цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай мове яна набрала 96 балаў.

На зімовай сесіі яна не змагла здаць адразу «Мову і стыль сродкаў масавай камунікацыі», «Тэорыю журналістыкі» і «Прафесійную этыку».

Яшчэ адна выкладчыца БДУ тлумачыць праваленыя экзамены старшыні «Моладзі БНФ»: Ганна напісала «совпОдает» і «параЛельно»

Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ

Каментары252

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць