Улада99

Гуляе ў хакейнай камандзе Дзмітрыя Лукашэнкі: што вядома пра новага памочніка прэзідэнта па агульных пытаннях

«Памочнік па агульных пытаннях» — адна з ключавых пасад ва ўладнай іерархіі. Справа ў тым, што чалавек у гэтым крэсле пастаянна мае доступ да Аляксандра Лукашэнкі. Раней на пасадзе знаходзіўся Мікалай Корбут, якога прызначылі ў апарат Саюзнай дзяржавы.

Корбут пастаянна свяціўся з Лукашэнкам падчас адпачынкаў ці пры іншых нефармальных сустрэчах. Напрыклад, капаў бульбу, сустракаў Стывена Сігала, насіў бярвенне на суботніках.

Цяпер гэтая місія пяройдзе да Мікалая Латышонка. «Памочнік па агульных пытаннях — гэта памочнік па «зямлі і небе», — так сказаў Лукашэнка.

Мікалай Латышонак у гальштуку.

Латышонку 54 гады. Ён з вёскі Забор’е Мёрскага раёна. Гэта рэгіён Віцебшчыны, які мяжуе з Латвіяй. Магчыма, адсюль і прозвішча «Латышонак».

Цікава, што ў спісах рэпрэсаваных за 1937 годзе сустракаецца іншы Латышонак, таксама ўраджэнец вёскі Забор’е Мёрскага раёна. Франц Сігізмундавіч Латышонак нарадзіўся ў 1889 годзе, паляк, слесар Кіраўскага завода. Жыў той Латышонак пад Ленінградам. Арыштаваны 17 кастрычніка 1937 года. Асуджаны за шпіянаж, праз месяц расстраляны.

Латышонак вучыўся ў Разанскім паветрана-дэсантным вучылішчы. Да 1993 служыў ва ўзброеных сілах на тэрыторыі Казахстана. Ад 1995 — у памежных войсках Беларусі. У той самы год перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта.

Быў начальнікам упраўлення асабістай аховы. У жніўні 2017 адпраўлены ў запас. Гэта ўжо не першы выхадзец Службы аховы, які займае высокую пасаду. У снежні ААЦ узначаліў Андрэй Паўлючэнка, які да гэтага ўзначальваў Службу бяспекі.

Вядома, што Мікалай Латышонак гуляе ў хакей у аматарскім клубе «Шчыт», які выступае ў другой лізе чэмпіянату Мінска. У адзінаццаці гульнях Латышонак не адзначыўся ніводным выніковым дзеяннем: ні шайбай, ні перадачай. Хаця выступае ў якасці нападаючага, а не абаронцы.

У «Шчыце» гуляе сярэдні сын прэзідэнта Дзмітрый. У яго статыстыка лепшая: 4 шайбы + 5 перадач.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары9

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць