Культура

Стартуе конкурс на стварэнне арт-прыпынку на радзіме Алеся Адамовіча

Вёска Глуша пад Бабруйскам неразрыўна звязаная з імем славутага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Тут прайшло ягонае дзяцінства. Тут бяруць пачатак сюжэты шмат якіх ягоных твораў.

У Глушы захаваўся будынак аптэкі, у якой працавала маці Алеся Адамовіча. Ужо не адно дзесяцігоддзе вядуцца размовы пра стварэнне ў будынку музея.

Пакуль музея няма, мы, ініцыятыва па стварэнні турыстычнага пункта «Прыпынак Адамовіча», шукаем іншыя шляхі, каб ушанаваць памяць нашага вялікага земляка, а таксама каб прывабіць людзей наведваць ягоныя родныя мясціны.

Мы хочам прысвяціць Алесю Адамовічу аўтобусны прыпынак у Глушы, ператварыўшы яго ў арт-аб’ект. Мы лічым, што так мы зможам прыцягнуць увагу як жыхароў вёскі, так і гасцей і тых, хто проста едзе міма па трасе, да асобы Алеся Адамовіча, да пакінутай ім спадчыны.

Аўтобусны прыпынак знаходзіцца каля ажыўленай трасы Бабруйск — Глуск — Слуцк. Яркі прывабны арт-аб’ект будзе добра бачны тым, хто будзе праязджаць праз Глушу. Нехта абавязкова затрымаецца і даведаецца, што тут жыў Алесь Адамовіч.

2018 год — Год малой радзімы ў Беларусі. Мы хочам паспрыяць развіццю малой радзімы Алеся Адамовіча.

Каб нашая ідэя рэалізавалася, нам патрэбны цікавы праект ператварэння звычайнага аўтобуснага прыпынку ў арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку. Таму мы сумесна з аддзелам ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама абвяшчаем конкурс такіх праектаў.

Да ўдзелу запрашаем усіх зацікаўленых, але найперш — навучэнцаў мастацкіх навучальных установаў, дызайнераў, архітэктараў, творчых людзей. 

Конкурс распачынаецца 23 красавіка. Дасылаць працы нам можна да 23 траўня ўключна.

Задачы для ўдзельнікаў конкурсу:

Распрацаваць эскізны праект прыпыначнага пункта «Прыпынак Адамовіча» (далей — п.п.), з абавязковай архітэктурнай прывязкай да прапанаванага месца размяшчэння, што ўключае:

- распрацоўку канструкцыі прыпыначнага пункта (у выпадку, калі мяркуецца будаўніцтва п.п. ці яго значная перабудова), з пералікам будаўнічых матэрыялаў, з якіх будзе стварацца п.п. і якімі будзе аздабляцца (фарбы, дэкаратыўныя элементы, і таму падобнае);

- вызначэнне памеру п.п. (у выпадку, калі мяркуецца будаўніцтва ці значная мадэрнізацыя);

- стварэнне эскіза;

- вызначэнне прыкладнага каштарысу на будаўніцтва ці аздабленне п.п.

Праект прыпынку павінен суправаджацца дэманстрацыйнымі матэрыяламі: візуальным эскізам і тэкставым апісаннем.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку (ідэю, праект) на адрас [email protected] да 23 траўня 2018 года.

Разгляд заявак і вызначэнне пераможцаў — да 31 траўня.

Кантактны тэлефон: +375291238873, Андрусь Архіпенка.

Таксама ўся інфармацыя пра конкурс на сайце адамовіч.бел, а таксама ў сацсетках — Фэйсбук, Укантакце

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі37

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў47

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць