Трагедыя адбылася днём 29 красавіка каля 15.20.
Спачатку дзяўчынка была разам з маці ў двары дома. Маці прала бялізну, а брала ваду ў вадаёме за 35 метраў ад хаты.
Калі жанчына панесла бялізну да дома, дзяўчынка засталася гуляць. Хутка вярнуўшыся назад, жанчына пабачыла дачку ў вадзе, дастала яе, але выратаваць не ўдалося. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць дзяўчынкі, - распавяла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары