Афіша

За 24 гадзіны прададзена 500 квіткоў на новы рок-фэст «Наш дзень»

30 чэрвеня пад Мінскам адбудецца «Наш дзень» — першы за доўгі час вялікі рок-фэст з цалкам беларускім лайн-апам. У ім возьмуць удзел VolskiDzieciukiNizkiz ды яшчэ дзевяць вядомых беларускіх выканаўцаў.

Першая партыя квіткоў патрапіла ў продаж учора з коштам 23 рублі (з улікам камісіі аператара). Набыць іх можна на сайце Kvitki.by і ў касах па ўсёй Беларусі. Палову з гэтай партыі купілі за першыя 24 гадзіны.

— Людзі набываюць квіткі вельмі хутка, шмат добрых каментароў. Вельмі прыемна бачыць такую рэакцыю на цалкам беларускі фэст. Мы спадзяваліся на гэта, але не лічылі гарантаваным. Дзякуй! — кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.

Фэст будзе адбывацца з 12-й да 22-й гадзіны на пляцоўцы Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. Склад удзельнікаў: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, «Крама», The Superbullz, Neuro Dubel, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў. Музычны лайн-ап дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы.

Арганізатары праз сацсеткі абвясцілі конкурс маладых выканаўцаў, прымаюць заўкі на ўдзел у фудкорце, кірмашы і забавах. Падрабязная інфармацыя на старонках у Facebook і VK. Інфалінія: (033) 661 14 32.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць