Меркаванні3939

Стась Карпаў: Для новага пакалення невідавочна, што без тысяч «занудных змагароў» яны б жылі на ўскрайку Петразаводска

Прачытаў тут на кукушачцы інтэрвью з 16-гадовым хлопцам. Ну, такім, ведаеце, энергічным і рухавым. Упэўненым і аптымістычным. Ён там шмат расказвае пра тое, як самаразвіваецца, як харчуецца, як займаецца спортам. І ўрэшце прыходзіць да высновы, што яго пакаленне — «круцей» за нашае, што яно не будзе працаваць «на дзядзю». Ну нешта такое.

Карацей, паколькі мне 35, я, напэўна, магу ўжо нарэшце пачынаць злапыхаць у адказ, да?

Проста хочацца сказаць, што я не ведаю, як там у сацыёлагаў, але ўнутры мяне ёсць некаторая упэўненасць у тым, што каб даваць характарыстыку пакаленню, — трэба убачыць вынікі яго дзейнасці.

У гэтым сэнсе, ад людзей, якія не могуць кіраваць ані краінай, ані, нават, аўтобусам — чагосьці патрабаваць рана. І ў цэлым падазраю, што вялікі працэнт цяперашніх 16-ці гадовых такі пойдзе працаваць у бальніцы, у школы, у вялікія IT кампаніі, у даследчыя інстытуты, у аўтамайстэрні - да «дзядзяў», адным словам. Прынамсі, хацелася б верыць, што не ўсе яны будуць ствараць квіз-пабы «з місіяй» і «культам».

Але пры ўсім пры тым я такі задумаўся, да.

Маё пакаленне — якое яно?

Мы шмат гаварылі пра тое, што папярэднікі — усё пра**алі. 

І менавіта таму яны адрозніваецца ад нас: у іх было тое, што яны выпусцілі з рук. Цяпер ім балюча. А мы не маем такой траўмы.

З іншага боку, я бачу што маё пакаленне мусіць прызнацца ў тым, што ў вялікай ступені надавала абяцанняў, якія не выканала. Што яно ўжо амаль прызнала паражэнне, раз'ехалася, заткнулася, расчаравалася, прагнулася, перабегла.

Яно і па колькасці талентаў сталася струмянём танчэйшым і дымам ніжэйшым — за мінулае. 

І музычкай мы не выйшлі. І напісалі паменей ды паслабей.

Таму нас і не забівалі, а саджалі. І гэта ў горшым выпадку.

Бо на большасць з нас тлусты дзяржаўны кот глядзеў, пазяхаючы, праз прымружаныя вейкі: мы — бяззубыя.

Бяззубыя — не страшныя. Яны кусаюцца, але не пракусваюць.

Дзякуй богу, што «папярэдняе пакаленне» пакуль на варце. Але навіны апошніх месяцаў нагадваюць, што усё гэта часова і так ці інакш — мы застанемся адны, падпіраемыя цяперашнімі шаснаццацігадовымі.

Яны, натуральна скажуць, што усё цяпер будзе па-іншаму. Але спадзеваў на іх у мяне яшчэ меней. Хацелася б памыляцца, але іх сумнае адрозненне зяключаецца ў тым, што яны наогул не ў стане разважаць пра такія нямодныя, нехайповыя абстракцыі, як інтарэсы нацыі.

Наша пакаленне для іх — не папярэдняе. А проста атавізм, пра які можна пачытаць і ў падручніку і пакуль заўважыць у жывой прыродзе.

Мы ім не надта перашкаджаем, але мы ім нецікавыя, бо ім падаецца, што у іх атрымаецца ізалявацца і таму не варта траціць час на інструкцыі, якія не спатрэбяцца.

Ім падаецца, што Беларусь, якая ім дастанецца — гэта добрая краіна для квіз-пабаў і што калі не думаць пра палітыку, то можна паўтараць поспехі сваіх ютубных герояў, жывучы ў шабанах у інтэрвалах паміж славянскім базарам і дажынкамі.

Для іх невідавочна, што іх любімая Зыба з'явілася таму, што Наша Ніву зрабілі ў 1906, а пасля ў 1991-м. Што без тысяч «занудных змагароў» яны б жылі на ўскрайку Петразаводска.

Сфармулюю каротка: яны не хочуць зразумець, як свет працуе. Яны хочуць атрымаць актуальную інструкцыю яго выкарыстання.

Дзе націснуць кнопку і якая лямпачка павінна гарэць, каб быў поспех.

Мне падаецца, яны думаюць, што калі мы канчаткова адкапцім, мы, якія невядома навошта злуем мянтоў, носімся са сваёй беларускай мовай і гатовыя атрымліваць дубіналам за гэтыя дурацкія колеры і сімвалы на анучках, то тады і пачнецца «здаровая рабочая атмасфера», у якой кожны выкуе шчасце, якому не будзе перашкаджаць бессэнсоўны чыноўнік з зарплатай у 20 смузі.

У адрозненні ад нашага пакалення, яны не пачулі ад папярэдняга, што мы хочам зрабіць і чаму гэта рабіць трэба.

І не тое, каб мы мелі настолькі ціхі галасок. Проста ім гэта чуць не цікава.

Яны вырастаюць насельніцтвам. Магчыма, вельмі таленавітым і яркім.

Але насельніцтвам, якое не разумее, што калі яны — іншыя, то для іх ужо рыхтуецца новая, іншая, непаўторная форма прыніжэння, якую яны ў сваіх брэндавых шмотках і фірмовых акулярах - проста не перажывуць.

Іх называюць пакаленнем Z. Ну што ж. Z дык Z.

У лацінскім алфавіце яшчэ шмат літараў, задвалася б, хопіць надоўга. Але насцярожвае, што Z - самая-прысамая апошняя.

Каментары39

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць