Свет55

Былога камандзіра расійскага вайсковага аб'екта ў Беларусі абавязалі выплаціць 3 мільёны даляраў

У Расіі суд задаволіў пазоў Міністэрства абароны на амаль 3 мільёны даляраў да былога камандзіра часці № 03522. Яна знаходзіцца ў Клецкім раёне Беларусі, яе арандуюць расійскія Узброеныя сілы. Высветлілася, што пару гадоў камандзір падпісваў дакументы аб нібыта праведзеным там рамонце. Падрабязнасці паведамляе выданне «Коммерсант».

Ваенны суд задаволіў іск Мінабароны РФ на беспрэцэдэнтную суму — 201,5 млн расійскіх рублёў (амаль 3 млн даляраў у эквіваленце) да Віталя Мартынава. Ён быў камандзірам вайсковай часткі № 03522, якая кіруе расійскай радыёлакацыйнай станцыяй «Волга» ў Клецкім раёне.

База была створана яшчэ ў часы СССР для папярэджання ракетных нападаў і выкарыстоўваецца Расіяй на правах доўгатэрміновай арэнды.

У 2012 годзе расійскае ААТ «Славянка» ўзяло на сябе падрад па рамонце жылога гарадка пры в/ч за некалькі кіламетраў ад Ганцавічаў. За два гады паміж прадстаўнікамі фірмы і камандзірам былі падпісаныя дзясяткі актаў аб прыёме рамонтна-будаўнічых работ на мільёны рублёў, хоць яны выкананы не былі.

Афіцэра судзілі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, акрамя матэрыяльных прэтэнзій ён таксама асуджаны на 4 гады ўмоўна. Пры гэтым карупцыйнага складніка следства не ўстанавіла, і, згодна забвінавачваннем, Мартынаў злоўжываў не з карысці, а дзеля кар'еры — «жадаючы стварыць перад кіраўніцтвам бачнасць сумленнага выканання абавязкаў».

Гэтая справа стала адным з эпізодаў у крымінальнай гісторыі ААТ «Славянка», з якой суды разбіраюцца да гэтага часу. Раней гендырэктар фірмы быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення і штрафу ў 500 мільёнаў расійскіх рублёў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць