Здарэнні99

У Віцебску з даху абваліўся лёд і разбіў аўто ФОТЫ

Інцыдэнт адбыўся раніцай 3 лютага каля дома №3 на вуліцы Янкі Купалы ў Віцебску. З даху над пад'ездам упалі вялікія кавалкі лёду і трапілі на машыну Toyota, якая належыць мясцовай жыхарцы, мастачцы і фатографу Ліліі Кулянёнак.

Здарэнне адбылося 3 лютага, каля 10 гадзін раніцы, каля дома № 3 на Янкі Купалы. Фота: Лілія Кулянёнак.

Лёд на машыну зваліўся з даху каля 10 гадзін раніцы. Разбілася задняе шкло. Частка кавалкаў звалілася на казырок пад'езда, а частка — на зямлю.

Жанчына да гэтага часу ў шоку:

— Добра яшчэ, што гэтыя крыгі не зваліліся на маю галаву, мне б гэта наогул не спадабалася. У мяне валасы дуба сталі: калі я разглядала гэтую дзірку ў шкле, з даху ў другі раз сышла цэлая «лавіна». За спіной у мяне грукнуліся на зямлю некалькі вялікіх крыг — памерам як дзве цагліны кожная.

Так выглядае разбітая машына. Фота: Лілія Кулянёнак.

Жанчына кажа, што баіцца цяпер, як бы сыходжанне лёду не паўтарылася.

Урон, як падлічыла гаспадыня пацярпелай машыны, склаў прыкладна 700 рублёў: «Гэта калі ставіць арыгінальнае таётаўскае шкло. Плюс тыдзень, пакуль шкло будзе ісці пад заказ, я буду без аўто. Хіба што зацягнуць плёнкай».

Фота: Лілія Кулянёнак.

Лілія Кулянёнак кажа, што за ўсю зіму ні разу не бачыла, каб на даху дома чысцілі снег.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць