Здарэнні

Знайшліся гаспадары сабакі, які плыў на крызе па Нёмане

Знайшліся гаспадары сабакі, якога здымалі з крыгі на Нёмане гродзенскія ратавальнікі ў аўторак 29 студзеня. Аказваецца, сабака жыве на вуліцы Збожжавай, недалёка ад ракі, але як ён трапіў на крыгу, ніхто сказаць не можа, піша Hrodna.life.

Міле менш за год, жыве яна ў прыватным доме ля самай ракі. Калі жывёла знікла, уладальнікі моцна хваляваліся. Хоць Міла і мае вольны доступ да вуліцы, ніколі надоўга не знікала.

«Як наш сабака апынуўся на крызе, мы не ведаем. У той самы момант з ім не былі, — распавядае гаспадыня сабакі Вікторыя. —

Міла жыве ў нас у прыватным доме і часта гуляе па тэрыторыі, і ў яе ёсць вольны доступ да Нёмана. Заўсёды было ўсё добра і далёка Міла ніколі не сыходзіла. Яна кожны дзень сустракала свайго галоўнага гаспадара, і ў адзін вечар гэтага не адбылося. Сталі хвалявацца».

Пасля пошукаў на вуліцы, гаспадары паехалі ў САГ, але там сваю Мілу не знайшлі. На наступны дзень яны вырашылі напісаць валанцёрам у «Адданае сэрца».

«Не прайшло і хвіліны, як я напісала, і мне адразу ж адказалі: «Гэта не ваша прыгажуня засвяцілася ў СМІ?». Так, гэта была наша Міла. Ад яе можна многае чакаць, але такое падарожжа па Нёмане мы і ўявіць не маглі. Яна ў нас сапраўдная авантурніца. Былі вельмі рады, што сабака ў ратавальнікаў. Толькі пасля таго, як яе забралі, мы пачалі ўсведамляць, што ж на самай справе адбылося. Як я зразумела, яна нейкім чынам пераплыла з аднаго берага Нёмана на іншы. Добра, што засталася жывая, а бо ўсё магло скончыцца сумна. Вялікі дзякуй ратавальнікам, што адправіліся за ёй».

Ратавальнікі расказалі, што ўжо хацелі пакінуць Мілу сабе, і нават прыходзіла адна пенсіянерка — гатовая была забраць яе, але вельмі рады, што знайшліся гаспадары.

«Калі мы прыехалі да выратавальнай станцыі і падышлі да агароджы, адразу ж крыкнулі: «Міла, Міла». Яна нас пазнала, хоць і была напалохана. Радасная дзяўчынка ўвалілася на спінку, каб яе гладзілі. Гэта яна любіць. Ратавальнікі распавядалі, што прыходзіла жанчына і хацела забраць нашага сабаку, але яны сказалі, што яшчэ пачакаюць: раптам гаспадары аб’явяцца. Спадзяемся, больш такіх падарожжаў у нас не будзе».

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць