Улада77

Палесціна "высока цэніць" пазіцыю Беларусі ў араба-ізраільскім канфлікце

Заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску надзвычайны і паўнамоцны пасол Палесціны ў Беларусі Мунтасер Абу Зейд.

"Палітычнае кіраўніцтва Палесціны высока цэніць пазіцыю беларускага народа на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у араба-ізраільскім канфлікце", — заявіў 31 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску надзвычайны і паўнамоцны пасол Палесціны ў Беларусі Мунтасер Абу Зейд.

Ён заклікаў краіны Еўрасаюза і ЗША "ўмяшацца ў канфлікт і прымусіць Ізраіль выконваць рэзалюцыі ААН па мірным урэгуляванні канфлікту". "Мы гатовы выконваць усе рэзалюцыі ААН, усе пагадненні, падпісаныя з Ізраілем", — падкрэсліў пасол.

Мунтасер Абу Зейд зазначыў, што "ЗША мае высокую адказнасць" у вырашэнні канфлікту. "Гэта краіна, якая можа прымусіць Ізраіль спыніць агрэсію", — сказаў ён.

Пасол лічыць, што "палесцінскі народ цяпер пакутуе гэтак жа сама, як беларускі падчас Вялікай Айчыннай вайны".
Ён паведаміў, што з 27 снежня ў Палесціне загінула 400 чалавек, у тым ліку 50 дзяцей. Яшчэ 2 тысячы чалавек параненыя, у тым ліку 200 — цяжка.

30 снежня Еўрасаюз заклікаў Ізраіль і групоўку ХАМАС да неадкладнага і пастаяннага спынення агню. У спецыяльнай заяве падкрэсліваецца, што ўрэгуляванне канфлікту павінна насіць мірны характар. Міністры краін Еўрасаюза таксама заклікалі адкрыць усе прапускныя пункты на мяжы з Егіптам і Ізраілем, каб эвакуіраваць параненых і даставіць у сектар Газа харчаванне і лекі.

27 снежня ізраільская авіяцыя атакавала дзесяткі штабоў, трэніровачных цэнтраў і складаў зброі, якія выкарыстоўваюць радыкальныя групоўкі і ісламісцкая паліцыя ў сектары Газа. Колькасць ахвяр авіяналётаў набліжаецца да 400.

Мэтай аперацыі, якая атрымала назву "Літы свінец", ізраільскія ўлады называюць поўнае спыненне ракетных абстрэлаў з боку палесцінскіх баевікоў і папярэджваюць, што баявыя дзеянні будуць працягвацца і — пры неабходнасці — пашырацца.

Палесцінцы адказваюць ракетна-мінамётнымі абстрэламі сумежных раёнаў Ізраіля.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў23

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў23

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць