Свет44

Расія прыняла на ўзбраенне першыя шасі для ракетных комплексаў уласнай вытворчасці, на замену беларускім

Высокамабільныя шасі, створаныя ў рамках доследна-канструктарскай работы «Платформа-О», у прыватнасці, для ракетных комплексаў «Тополь-М» і «Ярс», прынятыя на ўзбраенне расійскай арміі. Пра гэта паведаміла ў чацвер ТАСС крыніца ў абаронна-прамысловым комплексе Расіі.

«Па рэкамендацыі дзяржкамісіі з улікам паспяховага завяршэння дзяржвыпрабаванняў сямейства высокамабільных модульных шасі «Платформа-О» прынята на забеспячэнне Узброеных сіл», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Цяпер рухомыя грунтавыя ракетныя комплексы «Тополь-М» і «Ярс» выкарыстоўваюць шматвосевыя шасі вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ).

Крыніца удакладніла, што ў рамках першай партыі ва Узброеныя сілы паступяць пяць узораў з сямейства «Платформы-О», распрацаваных КамАЗам і вырабленых на пляцоўцы АТ «Рэмдызель», у тым ліку тры машыны грузападымальнасцю 25, 50 і 85 т з колавымі формуламі 8х8, 12х12 і 16х16, а таксама цяжкі седлавы і баластавы цягачы (8х8) для транспартавання цяжкай тэхнікі масай да 165 т і буксіравання прычапных сістэм і самалётаў да 400 т.

«Платформа-О» абсталявана электраматорамі для кожнага кола, не мае счаплення, скрынкі перадач, раздатачнай каробкі, прывадных валаў, дыферэнцыялаў, што сур'ёзна зніжае яго вагу. Машына мае рэжым так званага крабавага ходу: усе колы паварочваюцца ў адзін бок, што дазваляе рухацца амаль бокам. Найноўшае шасі дэманстравалася на дынамічным паказе падчас выставы «Войска-2018».

Раней паведамлялася, што падчас вытворчасці ўніфікаваных «Платформа-О» на працягу 10 гадоў адбудзецца паступовы пераход ад машын, што вырабляюцца на МЗКЦ.

Расія спрабавала купіць МЗКЦ. Беларускія ўлады не пагадзіліся і ўзялі курс на супрацу з Кітаем у сферы цягачоў. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

У Клімавічы прывезлі васковага Пуціна ФОТАФАКТ18

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць