Усяго патроху33

Маразы не здаюцца

Сёння ўначы да мінус 20°C, удзень крыху пацяплее. Прагноз надвор’я на 9—11 студзеня

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 9 студзеня будзе воблачна.

На большай частцы тэрыторыі снег, мяцеліца, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 6—11 м/с, месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—13°C, па ўсходзе да мінус 14—20°C, днём мінус 6 — плюс 1°C.

Заўтра ў Мінску будзе воблачна. Часам снег, мяцеліца. На асобных участка дарог галалёдзіца. Вецер заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°C, днём мінус 3—5°C, к вечару павышэнне да 0°C.

У наступныя двое сутак, 10 і 11 студзеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

10 студзеня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі кароткачасовы снег. Ноччу ў асобных раёнах мяцеліца. Вецер паўночны 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2—9°C, ноччу па поўначы да мінус 14°C.

11 студзеня пераважна без ападкаў, толькі па поўначы месцамі невялікі снег, мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, шэрань. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—12°C, пры праясненнях да мінус 15—20°C, днём 0 — мінус 6°C, па паўднёвым усходзе да мінус 10°C.

10 студзеня ў Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы снег, слабая мяцеліца, днём без істотных ападкаў. Вецер паўночны 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3—5°C, к вечару паніжэнне да мінус 8°C.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць