Грамадства22

Псіхолаг: расціць дзіця аднаму — гэта не значыць адмаўляцца ад асабістага шчасця

Псіхолаг Анжэла Клінцэвіч разважае пра тое, як гэта аднаму расціць дзіця. І чаму ні ў якім разе нельга адмаўляцца ад свайго ўласнага шчасця на карысць дзіцяці.

Калі маці або тата ў адзіночку выхоўваюць дзіця, то не трэба аддаваць увесь свой час, свае сілы і ўласна жыццё на гэты працэс.

Не трэба абмяжоўваць сваё кола зносін або засяроджвацца толькі на працы. Актыўнае сацыяльнае жыццё проста павінна быць! І сваё ўласнае шчасце трэба будаваць штодня. Спытаецеся: навошта?

Адказ просты: калі няшчасны тата ці мама, то і дзіця расце ў сітуацыі няшчасця.

Давайце разбірацца, чаму ж дзіця не перашкода ўласнаму шчасцю.

Страшна

Калі няма роднага бацькі або маці, заўсёды ўзнікае страх перад тым, як дзіця прыме няроднага бацьку ці маці. Памятаеце: не той маці або бацька, якія далі жыццё, а той, што выгадаваў і выхаваў.

Навукай даказана

Чым меншае дзіця, тым менш верагодны канфлікт з «новымі» татам ці маці. Таму не чакайце, што дзіця крыху падрасце, тады і можна будзе думаць пра асабістае жыццё.

Нярэдка бывае і такое, што мама ці тата, якія выхоўваюць дзяцей па адным, кажуць: нам і так добра. Гэта вельмі вялізная памылка: ні ў якім разе не фармуйце «крывыя» стэрэатыпы пра сям'ю.

Бомба запаволенага дзеяння

А бывае і так, што ўжо пасля нараджэння дзіцяці мужчына ці жанчына сустракае каханне ўсяго жыцця. І імкнецца забыцца, што калісьці было па-іншаму.

Ніколі не хавайце праўду ад дзіцяці аб яго родных бацьках, нават калі з маленства разам з вамі яго выхоўвае іншы чалавек.

Гэтая інфармацыя з'яўляецца бомбай запаволенага дзеяння і рана ці позна таемнае стане відавочным. Калі і як сказаць дзіцяці аб гэтым, мудры бацька заўсёды адчуе сам.

Надзейны тыл

Як бы ні склаліся вашыя асабістыя адносіны пасля нараджэння дзіцяці, памятайце пра тое, што ўсё роўна, колькі гадоў сыну ці дачцэ, ваша дзіця павінна адчуваць, што сям'я — гэта надзейны тыл. Будзьце ў курсе яго інтарэсаў і перажыванняў, але пры гэтым не забывайце, што ў яго павінна быць разумная свабода.

І яшчэ адно пажаданне тым, хто гадуе дзяцей адзін:

Напоўніце чашу!

Ці так гэта страшна, калі сям’я няпоўная і ці трэба кідацца ва ўсе адносіны без разбору? Не!

Лепш з адным з бацькоў, чым з двума, калі адзін з іх наносіць фізічнаю або псіхалагічнаю шкоду дзіцяці.

Лепш з адным з бацькоў, чым са спехам абраным айчымам або мачахай.

Лепш вучыцеся разумець адно аднаго, каб дзіця расло ў гармоніі.

Найлепшы спосаб знайсці паразуменне ў сям'і, незалежна ад таго поўная яна ці не, — размаўляць адно з адным. Ці будзе ваша чаша поўнай, залежыць толькі ад вас.

Каментары2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць