
Image courtesy of Okavango Diamond Company
Супрацоўнікі Okavango Diamond Company выявілі рэдкі камень — сіні дыямент. Хоць Батсвана лічыцца адным з сусветных лідараў па здабычы алмазаў, камень масай 20,46 карата і такога незвычайнага колеру лічыцца унікальнай знаходкай. Камень назвалі ў гонар дэльты ракі Акаванга - «Блакітны Акаванга», паведамляе Daily News. Свой колер ён набыў дзякуючы прысутнасці бору.
«Здабыты каштоўны камень - адзін з самых буйных за ўсю гісторыю здабычы алмазаў», - распавёў дырэктар кампаніі Маркус тэр Хаара.
Каментары