Эканоміка11

Ці можа забарона на экспарт расійскай нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну быць ударам па Беларусі

Расія цэлілася і ў Беларусь, калі прымала жорсткія санкцыі супраць Украіны і забараняла экспарт расійскай нафты і нафтапрадуктаў у гэтую краіну, лічаць некаторыя расійскія эксперты.

Дырэктар Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Канстанцін Сіманаў і інтэрв'ю «Коммерсанту» выказаў здагадку:

«Магчыма, гэта з'яўляецца чарговым крокам, нацэленым на новыя ўдары менавіта па Мінску. Калі гэта так, далей пойдуць заявы на тэму, якія яны дрэнныя, што пастаўляюць нафтапрадукты на Украіну, хоць яна [Беларусь — рэд.] гэтага асабліва і не ўтойвае, у афіцыйнай статыстыцы ўсё закладзена. Недзе 40% паставак ідуць з Беларусі, і іх страта стане вялікай праблемай для Украіны. Хоць рынак нафты дастаткова гнуткі, гэта ўсё ж такі не прыродны газ, знайсці альтэрнатыву значна прасцей, хоць зразумела, што гэта запатрабуе нейкага часу, пераналадкі.

Так што тут насамрэч б'юць першапачаткова не па Украіне, а, хутчэй, па Беларусі».

«Калі ўзгадаць усю гісторыю нашых «выдатных» адносін з Беларуссю ў апошнія месяцы, то можна меркаваць, што гэта чарговая прэамбула: спачатку мы ўводзім забарону на пастаўкі нафтапрадуктаў на Украіну, потым патрабуем, каб Беларусь таксама спыніла пастаўкі, інакш мы спынім пастаўкі нафты», — кажа Сіманаў «Взгляду».

Пра тое, што з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну могуць узнікнуць праблемы, паведамляюць таксама «Вести Экономика».

«Паводле міжурадавага пагаднення Беларусь атрымлівае з Расіі нафту па цэнах расійскага ўнутранага рынку і павінна вяртаць увесь бензін на расійскі рынак (акрамя свайго спажывання). Але гэта пагадненне не выконваецца. Частка бензіну сыходзіць на рынак Украіны», — паведамляе Рустам Танкаеў, вядучы эксперт Саюза нафтапрамыслоўцаў.

«Вести Экономика» адзначае, што беларускія НПЗ працуюць на расійскай сыравіне, якую цяпер нельга прадаваць Украіне.

«Улічваючы пагаршэнне стасункаў з Аляксандрам Лукашэнкам, пастаўкі дызпаліва, якое выпрацоўваецца з расійскай нафты, праз Беларусь, таксама будуць калі не перакрытыя, то прыціснутыя», — сказаў у інтэрв'ю выданню Украина.ру расійскі эканаміст Міхаіл Дзялягін.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць