
Каманда Яўгена Есаулава перамагла фінаў і чэхаў, фота ФХБ
Зборная Беларусі U-18 заняла пятае месца на чэмпіянаце свету па хакеі ў Швецыі.
Падапечныя Яўгена Есаулава выйшлі з групы «А» з другога месца. У чвэрцьфінале зборная прайграла аднагодкам з Расіі — 0:6. У выніковай табліцы беларусы апынуліся вышэй за чэхаў, фінаў і латвійцаў. Дзякуючы 7 балам, набраным на групавым этапе, каманда фінішавала пятай.
На ЧС-2002 каманда, у складзе якой былі Міхаіл Грабоўскі і Андрэй Касціцын, таксама фінішавала пятай.
Каментары