Меркаванні22

«Гісторыя тады вучыць, калі ў ёй адлюстроўваецца і выдатнае, і звычайнае, і сапраўднае гаўно»

Піша фізік Ягор Лебядок.

Абодва мае дзяды ваявалі ў Другой сусветнай вайне. Дзед па бацьку — Мікалай Міронавіч (на фота злева) — вызваляў Беларусь у складзе 3-га Беларускага фронту, дайшоў у пяхоце да Кёнігсберга, амаль на яго вачах загінуў камандуючы 3-м Беларускім фронтам Чарняхоўскі. Узнагароджаны медалямі.

У дзеда па маме — Мікалая Рыгоравіча (на фота справа) — ваенных шлях быў іншы. У першы год вайны быў афіцэрам, трапіў у палон (дакладна не ведаю, але па ўскосных дакументах, мабыць, у першы год). Апынуўся ў палоне бо быў кантужаны, а нехта са сваіх «здаў» яго і сказаў што «гэты афіцэр яшчэ жывы», апрытомнеў дзед ужо ў лагеры. У 1944 годзе збег з палону, ваяваў у складзе 3-га Украінскага фронту ў Румыніі і Венгрыі. Таксама меў медалі, у тым ліку, «За адвагу».

Але, што вельмі адметна для ветэранаў таго часу, не выстаўляў медалі напаказ, а аддаў гуляць дочкам (потым яны і згубіліся).

Дэмабілізаваўся з войска ў 1946 годзе, але як былы ваеннапалонны павінен быў хадзіць адзначацца ў адмысловыя структуры амаль да смерці Сталіна. Вельмі кепска адбілася на далейшым яго жыцці і кантузія.

Зразумела, што да Сталіна ў яго адносіны былі не прапагандай затуманеныя, а рэальныя.

Прайсці вайну на перадавой у тых умовах — гэта насамрэч патрабавала мужнасці. Ваявалі дзяды добра і з гонарам, ваявалі за Радзіму, а не за Сталіна ці партыю. І лічу, што яны годныя, каб іх помнілі.

На жаль успамін пра франтавікоў, калі гэта адбываецца масава, у наш час неадназначны. Сваёй прымітыўнай прапагандай у выглядзе быццам народнай акцыі «Бессмертный полк» Расія усё сапсавала. Таму ўспамін індывідуальны — гэта правільна і добра, а шэсце, пераапрананні ў форму і да т.п. — не.

Дарэчы, тыя ж расіяне зараз спрабуюць узвялічыць ролю Сталіна як геніяльнага ваеначальніка, маўляў, гэта заходнікі і лібералы прынізілі веліч Сталіна. Але каб зразумець сапраўдную ролю Сталіна як «генералісімуса» дастаткова пачытаць афіцыйныя дакументы армій, карпусоў і дывізій, асабліва ў першы год вайны, з ЦАМО, і не трэба чытаць заходнія ці «ліберальныя» кніжкі.

Гісторыя тады вучыць, калі ў ёй адлюстроўваецца і выдатнае, і звычайнае, і сапраўднае гаўно. Тады чалавек больш жыве не прапагандай, што прыводзіць да «можем повторить», а думае галавой.

Каментары2

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць