Кіраўнік партыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» Дзмітрый Разумкаў выступіў супраць абвяшчэння ў краіне дэфолту. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, перадае «Інтэрфакс-Украіна».
Па словах Разумкава, абвяшчэнне дэфолту па замежным доўгу — «малаверагодны шлях», па якім Украіна наўрад ці зможа пайсці. Ён адзначыў, што больш прадметна гэтае пытанне можна будзе абмяркоўваць пасля перамоў кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якія пачнуцца 28 мая.
Каментуючы словы ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага, які і прапанаваў Зяленскаму аб'явіць дэфолт, Разумкаў адзначыў, што на Украіне існуе плюралізм меркаванняў, таму прадстаўнікі бізнэсу маюць права на выказванне любых пунктаў гледжання.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары