Кампанія Microsoft прыпыняе супрацоўніцтва з Huawei. Гэта азначае, што Huawei больш не зможа выпускаць прылады пад кіраваннем АC Windows, паведамляе Gizchina.

Сэрвісную групу са штаб-кватэры Microsoft у Шэньчжэні адклікалі, а заказы на прылады Huawei з АС Windows больш не прымаюцца. Асобна гаворыцца, што Microsoft больш не прымае заказаў на сертыфікацыю ноўтбукаў Huawei серыі MateBook, якія разам з мадэлямі іншых вытворцаў з'яўляюцца самымі значнымі прадстаўнікамі сегмента ноўтбукаў пад кіраваннем Windows.
Акрамя таго, праца сэрвісаў Huawei, інтэграваных са службамі Windows, таксама была парушаная з-за спынення падтрымкі з боку Microsoft.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары