Афіша

Цуд захаванага бацькоўства

У галерэі NOVA адбылося нараджэнне чалавека. Так. Гэта можна сказаць пасля адкрыцця новай выставы фотамастака Данілы Парнюка «Са‑тварэнне. Хроніка сямейнага жыцця». Мы бачым маленькі цуд, які зачынаецца ўнутры аднаго з двух, тым самым набываючы сваю першую хату. Цуд расце разам з павялічэннем таго самага аднаго з двух, і мы атрымліваем магчымасць бачыць гэты рост, назіраць за фармаваннем новай душы, новага настрою, за фармаваннем трэцяга, які ўзнікае паміж двума, звязваючы іх тым самым назаўжды паміж сабой. Аднойчы цуд атрымлівае самастойнасць рабіць свае першыя адкрыцці на нашых вачах і, бачачы нашу рэакцыю, ён набывае вопыт. Цуд усё спасцігае сам, таму што для цуда няма нічога немагчымага, але толькі да таго часу, пакуль цуд застаецца цудам.

Чорна‑белыя здымкі: Чорны, Белы і Свет. Бацька, Маці і Дзіця. Тут не патрэбны наш любімы фатаграфічны пасрэднік – колер. Адзінства траіх, якое стварае сімвал і само раствараецца ў сімвале. Хто каго прыдумаў? Тут няма іерархіі. Бо цуд па‑за ўсім, што мы маглі для сябе напрыдумваць.

Са‑тварэнне. Тварэнне разам. Фотамастак здымаў сваю жонку і сваё дзіця. Таму на кожнай рабоце яны ўтраёх. Ён нібы баяўся што‑небудзь прапусціць, што‑небудзь не заўважыць, у чым‑небудзь не прыняць удзел. І тады ён забываўся на час, назіраючы, ловячы, у каханні, у жыцці, у разуменні, у спробах спасцігнуць:»Ты разумееш, што гэта – лепшае, што можа ў цябе быць. У гэты момант усе папярэднія дасягненні твайго жыцця, самыя моцныя яго ўражанні страчваюць сваю каштоўнасць, якая нам толькі падаецца». (Даніла Парнюк)

Уся фотавыстава – гэта спроба бацькі асэнсаваць тое, у чым мы, знаходзячыся ў рамках традыцыйных забабонаў, звыкла аддаем перавагу жанчыне. Чаму так атрымалася? У чым мы памыляемся зараз? На якім этапе мы адгароджваем бацьку? І калі мы пазбавімся ад таго, што нам гадамі, вякамі імкнуліся ўпхнуць у нашыя падатлівая галовы. Пол — гэта толькі нюанс, а не наш крыж на ўсё жыццё.

А пачынаць трэба спачатку, браць ад каранёў…

Выстава будзе доўжыцца да 22 лютага штодзённа, акрамя аўторкаў, з 11-й да 18-й гадзіны.

Адрас: Веры Харужай, 16.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць