Балгарскі парламент адмяніў прэзідэнцкае вета на куплю амерыканскіх самалётаў
Балгарскі парламент адмяніў прэзідэнцкае вета на здзелку па куплі васьмі амерыканскіх знішчальнікаў Lockheed Martin F-16. Такім чынам, Балгарыя зможа здзейсніць найбуйнейшую ваенную куплю з часоў падзення камунізму, паведамляе Reuters.

Раней прэзідэнт краіны Румен Радзеў наклаў вета на рашэнне парламента ўхваліць здзелку на 1,26 млрд даляраў.
Балгарыя, верны хаўруснік Вашынгтона, спадзяецца замяніць свае састарэлыя савецкія самалёты МіГ-29 на новыя самалёты, якія адпавядаюць стандартам НАТА.
Балгарыя ўступіла ў НАТА ў 2004 годзе.
-
Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках
-
12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе
-
Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме
Каментары