Здарэнні33

Гродзенец падмануў дзвюх жанчын на $15 тысяч і купіў квадрацыкл

Жыхар Гродна падманам атрымаў ад дзвюх жанчын звыш $ 15 тыс., паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У махлярстве падазраецца мужчына 1984 года нараджэння. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

Фота УСК па Гродзенскай вобласці.

«З заявай у органы ўнутраных спраў звярнулася жыхарка абласнога цэнтра. У перыяд з лістапада 2018 года па красавік 2019-га мужчына, злоўжыўшы яе даверам, на розных падставах выкраў амаль $ 2,3 тыс. і планшэт коштам $ 200», - распавёў Сяргей Шаршаневіч.

Высветлілася, што мужчына аналагічным чынам са жніўня па лістапад 2014 года выкраў звыш $ 13 тыс. яшчэ ў адной жыхаркі Гродна.

Мужчына раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Сталага месца працы ён не мае. Для забеспячэння кампенсацыі нанесенай шкоды і маёмасных спагнанняў накладзены арышт на маёмасць, у тым ліку і на квадрацыкл, які быў набыты на выкрадзеныя грошы.

Следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі працягваюць выяўляць грамадзян, якія маглі пацярпець ад падазраванага. Звяртацца з адпаведнымі заявамі можна па тэлефонах: (8-015) 72-41-39, 72-40-40 або 102.

Каментары3

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць