У Мінску адбылася цырымонія шлюбу двух гусей ФОТЫ
Дзіўна, але цырымонію правяла сапраўдная супрацоўніца аднаго са сталічных ЗАГСаў.
У суботу, 28 ліпеня, Кастрычніцкая вуліца была ўпрыгожаная як для сапраўднага вяселля. У 19.00 туды пад’ехаў лімузін, з якога выйшаў гусь Харвістэр і яго «нявеста» Крышна.

Гаспадар гусей Андрэй дапамог птушкам дабрацца да спецыяльна зробленага для іх пастаменту, дзе супрацоўніца ЗАГСа зачытала шлюбную клятву, затым гусі абмяняліся пярсцёнкамі, якія надзелі ім на шыю.

У гаспадара гуся ў Ютубе ёсць адмысловы канал, дзе ён размяшчае відэа з прыгодамі свайго гадаванца.



Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары