Свет

Меган Маркл змясціла на вокладку Voguе не топ-мадэляў, а жанчын-наватарак

Герцагіня, жонка прынца Гары Меган Маркл больш за паўгода працавала з вераснёўскім выпускам глянцавага часопіса Vogue ў якасці запрошанага рэдактара. На вокладцы зробленага ёю нумара замест топ-мадэляў — 15 жанчын, якія ўчынілі прарыў у розных галінах, піша руская служба BBC.

Таксама на вокладцы — люстэрка, якое намякае чытачцы, што і яна можа змяніць свет. Сваю фатаграфію Меган размяшчаць не стала, бо гэта было б нясціпла, распавёў пастаянны рэдактар ​​брытанскага Vogue Эдвард Энінфул.

Па словах самой герцагіні, яна выбрала тых жанчын, якімі захапляецца сама і якія натхняюць людзей на перамены. Сярод іх — прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн, шведская школьніца — актывістка экалагічнага руху Грэта Тунберг, актрысы Сельмы Хаек, Джэйн Фонда і зорка серыялаў — трансгендэр Лаверна Кокс, а таксама адвакат, балерына, пісьменніца і некалькі топ-мадэляў.

Гэты выпуск часопіса мае назву «Сілы пераменаў», прысвечаны жанчынам-наватарам, якія бясстрашна разбураюць бар'еры, абвяшчае афіцыйную заяву брытанскі каралеўскі дом.

Вераснёўскі выпуск Vogue лічыцца самым важным і самым чытаным у годзе. Меган працавала над ім больш за сем месяцаў (на якія выпала і нараджэнне яе першынца). Яе мэтай як рэдактара было зрабіць акцэнт на каштоўнасцях, грамадскіх кампаніях і людзях, якія цяпер аказваюць істотны ўплыў на глабальную грамадскую думку.

«Спадзяюся, што праз гэтую прызму вы адчуеце калектыўную сілу, якой валодаюць гэтыя жанчыны самага рознага паходжання і прафесій — а таксама моц той каманды, якая дапамагала мне раскрыць гэтую тэму», — напісала сама герцагіня.

Запрошаны рэдактар, вядома, адказваў не толькі за вокладку, але і за змест часопіса. У яго ўключана гутарка Меган Маркл з былой першай лэдзі ЗША Мішэль Абамай.

Галоўны рэдактар Vogue назваў працу з Маркл выдатным сюрпрызам і вялікім гонарам.

«Як вы ўбачыце з усяго зместу нумара, які адабраны ёй, яна імкнецца раскрываць больш складаныя, тонкія тэмы, ці гэта будзе роля жанчын, псіхічнае здароўе, раса або няроўнасць і прывілеі», — кажа Эдвард Энінфул.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць