Літаратура1111

Я кахаю цябе, Юлія!

Святавалянцінаўская гісторыя ад Паўла Касцюкевіча.

Святавалянцінаўская гісторыя.

Заходжу на офісную кухню — там Юля. Як заўжды п’е сваю распушчальную каву.

Я: Прывітанне, Юля, у мяне для цябе гісторыя. Калі ў Юлія Цэзара нарадзілася першая дачка, дык ён назваў яе ў свой гонар Юліяй. Калі ж у яго нарадзілася другая дачка, дык ён назваў яе. Як ты думаеш ён яе назваў?

Юля: Э‑э...

Я: Ён назваў яе Юлілай, што на лаціне азначае «такая ж як Юлія».

Юля: А‑а!

Я: У нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Майго дзеда таксама звалі Юліем. Юліем Анатолевічам. Сваю першую і апошнюю дачку, маю маці, мой дзед назваў Ала, у гонар сваёй любіміцы, савецкай кінаакторкі Алы Ларыёнавай. З наступных нашчадкаў у яго нарадзіўся толькі я, яго ўнук. І мой дзед захацеў назваць мяне Толікам, — як ты разумееш, у гонар свайго бацькі. Але ж мой іншы дзед, ужо з бацькавага боку, дзед Барыс, захацеў назваць мяне Іллёй, у гонар ужо свайго бацькі. Дзяды вельмі моцна палаяліся з‑за гэтага. Адзін крычаў «Толікам, Толікам назавіце!», другі ж — «толькі Ілюхам!». Мала не пабіліся. На мой жа асабісты погляд Ілля і Толік — самыя брыдкія імёны ў гісторыі чалавецтва. Ці прынамсі ў маім жыцці. Усе ілюшы і толікі ў ім былі найнепрыемнейшыя тыпы. Ільюша Цукерман з садка: у якога на падбароддзе былі прышчы і заўсёдная сопля з носа, ці Толік Беляшчук са школы, які надта гнюсна хіхікаў і пацеў далонямі. Дзякуй Богу, што мяне не назвалі Толікам ці Іллём. Я вельмі люблю маё імя — Паша. Хоць яно і нарадзілася выпадкова, з кампрамісу. Паводле маёй маці, гэтае імя яна з бацькам хуценька выштукавала на скорую руку, абы збыць з галавы, абы мае дзяды кроўна не пакрыўдавалі адзін на аднаго, не раўнуючы Мантэкі і Капулеці...

Юля: А‑а...

Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. У трагедыі Шэкспіра пра маладых людзей з варожых сем’яў Мантэкаў і Капулецяў, у яе ангельскім арыгінале няма ніякай «Джульеты». У Шэкспіра дзяўчына – Julia, Джулія. На ўсе мовы імя галоўнай гераіні так і перакладаецца — «Джулія» або «Юлія». А вось у пашыраным на Беларусі расейскім перакладзе, дык чамусьці «Джульета». Джульета, Жульет — увогуле імя французкае, а не італьянскае, таму зусім не ясна, чаму так пераклалі. Але ж гэта не важна. Што я хачу сказаць? Найвялікшая трагедыя пра каханне, яна ж — «аповесць, найсмутнейшая на свеце», была напісаная менавіта пра дзяўчыну, якая насіла такое ж як і ты імя, Юлія. Вось.

Юля: А‑а!

Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Я тут толькі што распавёў табе гэтую гісторыю не проста так. Ты, Юля, была для мяне нешта накшталт падвопытнай Юліі. Рэч у тым, што я цяпер сустракаюся з дзяўчынай, (а яна мне вельмі‑вельмі падабаецца), і яе таксама завуць Юля. Я прыдумаў гэтую гісторыю, каб зачараваць, ці прынамсі павесяліць яе. Табе ж я распавёў гэтую гісторыю, толькі каб выпрабаваць яе моц, распавёў , каб убачыць, ці падабаецца гэтая гісторыя іншым Юлям... Такім чынам, як табе мая гісторыя?

Юля: Э‑э...

Я: Калі ласка паканкрэтней, Юля.

Юля: Няхілы загруз... Проста супер... Безумоўна, ты атрымаў ад мяне «пяцёрку».

Я: Дзякуй, Юля. На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Рэч у тым, што я схлусіў табе. Насамрэч у першы раз гэтую гісторыю я распавёў не табе сёння, а ўчора — сваёй каханай Юлі. Проста так атрымалася, калі я гэтую гісторыю распавёў, мы ў той жа вечар рассталіся, разышліся. І я падумаў, што такой файнай гісторыі не варта прападаць і сёння вырашыў пацешыць ёй таксама іншых Юль. І вось пацешыў цябе... І на гэтым, на гэтым я нарэшце стаўлю ў нашым апавяданні кропку.

Юля: А цяпер паслухай мяне, Паша. На гэтым у нашым апавяданні ты мог бы паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць: ніякай іншай Юліі не існуе і не існавала. Апошнія два месяцы, літаральна да мінулага аўторка, тваёй сяброўкай была сцерва Яня з трэцяга аддзелу, а да яе тры месяцы — лахудра Каця з лагістыкі. І яшчэ пару пырхлівых фліртаў паміж імі, але ж, заўваж, ніякай Юліі. Адсюль вынікае, што гэтая твая гісторыя, гэты твой загруз, які, дарэчы, хоць і файны, але ж прыдатны выключна для Юляў і не для якіх іншых дзеўчын, ты сапраўды ў першы раз расказаў Юлі — хіба толькі не сваёй міфічнай сяброўцы. Хвіліну таму ў першы ( але ж і ў апошні ) раз, ты расказваў тую гісторыю мне, маючы на мэце зачараваць менавіта мяне.

Я: Э‑э...

Юля: Рэч у тым, Паша, што я паўгоду сачыла за табой і ведаю пра тваіх былых сябровак усё.

Я: А‑а...

Юля: У дадатак, у апошні месяц сочачы за табой, я са здзіўленнем заўважыла, што ты сам пачаў сочыць за мной. Адсюль: з тваіх намаганняў зачараваць мяне гісторыяй, а таксама з прызнанняў, што табе вельмі‑вельмі падабаецца дзяўчына з імем Юлія і ў дадатак з тваіх сачэнняў за мною ў апошні месяц, я раблю выснову, што ты ў мяне закахаўся...

Я: Угу...

Юля: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць: я паўгода сачыла за табой, таму што я таксама кахаю цябе, Паша!

Заслона.

Павал Касцюкевіч

П.С. Пра значэнне імені другой дачкі Гая Юлія Цэзара і пра прысутнасць у ангельскім арыгінал Шэкспіра «Юліі» замест «Джульеты» – няпраўда.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці1

«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі26

Жыхары Нароўлі б’юць трывогу, што ў мясцовай бальніцы закрылі дзіцячае аддзяленне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць