Свет3535

«Давай, пазванкі яму ламай!» Расійскія найміты знялі на відэа, як забілі сірыйскага дэзерціра

Некалькі байцоў прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) Вагнера, якую звязваюць з расійскім бізнэсменам Яўгенам Прыгожыным, пакаралі смерцю дэзерціра з войска прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Відэа са здзекамі з'явілася ў сеціве ў чэрвені 2017 года, аднак зразумець, каго там знялі, удалося толькі цяпер, піша «Новая газета».

На апублікаваных кадрах відаць, як некалькі чалавек у нефармальным абмундзіраванні б'юць кувалдай мужчыну на зямлі ў цывільным адзенні. Мужчыны, якія б'юць сірыйца, гавораць па-руску без акцэнту, іграе песня са словамі «здымаю з плячэй цяжкі аўтамат, страляю ў сына, потым страляю ў маці».

У лістападзе 2019 года ў інтэрнэце апублікавалі працяг той гісторыі. На кадрах відаць, як баец адразае яму галаву нажом. Навакольныя пры гэтым крычаць: «Давай, пазванкі яму ламай! Рыдлёўкай давай!» Затым сапёрнай лапаткай мужчыну адсякаюць рукі, падвешваюць за ногі, абліваюць бензінам і спальваюць.

Арабскім СМІ ўдалося ўстанавіць асобу загінулага. Ім аказаўся Махамед Таха Ісмаіл Аль-Абдула, вядомы таксама як Хамадзі Таха Аль-Бута. Ён нарадзіўся ў 1986 годзе ў Дэйр-эз-Зоры, быў мабілізаваны ў ліпені 2017-га ў рэзерв арміі Асада, затым дэзерціраваў, але яго злавілі. Пакаранне адбывалася ў сірыйскай правінцыі Хомс.

«Новай газеце» ўдалося высветліць асобу аднаго з байцоў ПВК. Як мяркуецца, яго завуць Станіслаў Д., у групе Вагнера ён служыў у разведцы. У распараджэнні журналістаў ёсць копія яго пашпарта, анкета службы бяспекі, аўтабіяграфія і распіска аб неразгалошванні інфармацыі. Ён служыў радавым у расійскай паліцыі і ўступіў у ПВК.

Каментары35

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць