Улада11

Валадарку прадаюць

Пра гэта ў панядзелак на прэс‑канферэнцыі паведаміў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў.

Пра гэта ў панядзелак на прэс‑канферэнцыі паведаміў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў.

«Мы зацікаўленыя ў продажы СІЗА. На сённяшні дзень ёсць прапановы з ад расіян і аўстрыйцаў. Адзіная ўмова, захаваць у нязменным стане Пішчалаўскі замак. Іншыя аб’екты на тэрыторыі СІЗА павінны быць знішчаны, а на іх месца ўзведзены новыя», — сказаў міністр.

Новы следчы ізалятар будзе пабудаваны ў Калядзічах.
Яшчэ тры гады таму была прададзеная інвестарам мінская калонія №1, што на Кальварыйскай. «Калонію знясём. На гэтым будзе мікрараён, дзе будуць жыць людзі. Новую калонію будаваць не будзем, бо няма пільнай патрэбы. Колькасць злачынцаў, якія адбываюць турэмнае пакаранне, апошнім часам змяншаецца», — паведаміў У.Навумаў.

Работа на раскрыццём выбуху ў ноч на 4 ліпеня працягваецца. Уладзімір Навумаў паведаміў, што бліжэйшымі днямі мае намер правесці сустрэчу з некалькімі журналістамі, дзе раскажа пра хаду следства пад умовай, што гэта не будзе вынесена на старонкі СМІ. «Не сакрэт, што падчас расследавання гэтага злачынства мы найперш арыентаваліся на ўсё звязанае з выбухоўкай, зброяй. У ходзе апрацоўкі Ваўкавыска была арыштаваная група асоб якая мела ў сябе і выбухоўку, і зброю, маючы намер яе выкарыстаць», — пракаментаваў Навумаў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Паводле ягоных словаў, следства будзе скончана цягам некалькіх месяцаў. Аднак справа Мікалая Аўтуховіча і ягоных паплечнікаў ніяк не звязаная з выбухам на Дзень рэспублікі.

Адной з галоўных тэмаў прэс‑канферэнцыі было пытанне барацьбы з алкагалізмам. Навумаў сказаў, што пазітыўна адносіцца да ініцыятывы павысіць узроставы цэнз для продажу алкагольных напояў з 18 да 21 году. «Еўрапейскія краіны ўводзяць яшчэ больш жорсткія абмежаванні», — зазначыў кіраўнік МУС.

«Я за тое, каб днём цвярозасці аб’явілі і 4 сакавіка — Дзень міліцыі. Гэта было б правільна, мы самі павінны паказваць прыклад нашым грамадзянам».

Абрабаванне гіпермаркету «Прастрор» яшчэ не раскрытае,
аднак у міліцыі дастаткова доказаў і інфармацыі, каб давесці справу да лагічнага завяршэння.

У прыклад добрасумленнай працы міністр Навумаў паставіў участковага следчага з Салігорскага раёну, які раскрыў забойства кіроўцы і эканаміста калгаса, якія везлі ў гаспадарку заробак. Быў выклік на дом у сувязі са сваркай мужа і жонкі. І ўчастковы ўбачыў абутак, які супадаў з тым, што быў зафіксаваны на месцы злачынства. Па справе арыштаваныя тры чалавекі. Адзін з іх пражываў з жанчынай, якая ведала працэдуру прывозу грошай.

Уладзімір Навумаў пакуль не хоча называць імя новага трэнера хакейнага «Дынама». Хаця ўжо «ўсё вядома». Міністр прапанаваў пачакаць да красавіка.

Раскрыццё злачынства 4 ліпеня не дае магчымасці Навумаву планаваць асабістыя справы,
у тым ліку адпачынак. Хаця і ёсць прапановы па ўзыходжанні на Эверэст.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць