Свет

Пампеа адклаў візіт ва Украіну з-за беспарадкаў ля пасольства ў Іраку

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў сувязі з пратэстамі каля будынка амерыканскай амбасады ў Багдадзе вырашыў адкласці візіт ва Украіну. Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на заяву Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Раней паведамлялася, што дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа перанёс таксама афіцыйны візіт ва Узбекістан, запланаваны на 5—6 студзеня.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Узбекістана, візіт пераносіцца «на больш позні тэрмін» «па дамоўленасці». Іншых падрабязнасцей няма.

Перанос звязаны з абвастрэннем сітуацыі ў Іраку, дзе праіранскія сілы атакавалі пасольства ЗША. Вашынгтон быў вымушаны дадаткова перакінуць у Ірак 750 вайскоўцаў.

Пампеа планаваў наведаць па чарзе Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр.

Візіт у Беларусь разглядаецца як праява нармалізацыі адносін між дзвюма краінамі на фоне патрабаванняў Масквы перайсці да «паглыбленай інтэграцыі» між дзвюма дзяржавамі.

Каментары

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць