Эксперт: Каб арганізаваць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты, спатрэбіцца месяц. Чыгунка — несур'ёзны варыянт
Найперш варта разумець, чаму Расія не пастаўляе ў Беларусь нафту. Таму, што на гэта не пагаджаецца сама Беларусь, бо нас не задавальняюць умовы гэтых паставак і іх цана. А так Расія гатовая пачаць хоць заўтра, але пакуль ідзе гандаль.
Адзін з элементаў гэтага гандлю — даручэнне Лукашэнкі знайсці альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты.
І такія магчымасці ёсць. Праўда, як патлумачыла «Нашай Ніве» эканамічная аглядальніца «Белрынку» Таццяна Манёнак, арганізацыя працэсу расцягнецца прынамсі на месяц.
«Арганізацыйна гэта ў прынцыпе проста, чыгункай можна пастаўляць хоць адкуль, але чыгунка — гэта несур'ёзна. Каб загрузіць нашыя два заводы, трэба ўключаць трубы, а яны ёсць: можна пастаўляць і з Польшчы, і з Прыбалтыкі, і з Украіны.
Але гэта трэба ўзгадняць з аператарамі тых краін. Колькі ім арганізацыйна трэба на гэта часу? Вось украінцам — месяц.
З Прыбалтыкай няясна па палітычных прычынах — у нас сур'ёзны дыпламатычны разлад з Літвой, а з латвійцамі яшчэ не вычарпаны выпадак, калі яны адпампавалі 150 тысяч тон нафты з трубы «Полацк — Вентспілс», а гэтую нафту мы лічым сваёй і працягваем судзіцца», — сказала Манёнак.
Але таксама важны момант — наколькі альтэрнатыўныя пастаўкі будуць камерцыйна выгадныя для Беларусі. Пакуль не зразумела, якой будзе эканоміка пытання альтэрнатыўных паставак, адзначае эксперт.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары