Грамадства33

Пляцоўка пад кітайскі басейн на Кальварыйскай каштавала Мінску 10 мільёнаў

Бюджэт Мінска выдаткаваў на падрыхтоўку пляцоўкі для будаўніцтва кітайскага басейна міжнароднага стандарту на Кальварыйскай каля 10,3 мільёна рублёў. Такая інфармацыя змяшчаецца інвестпраграме сталіцы на 2020 год, піша tut.by.

У чэрвені 2018 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб падрыхтоўцы тэрыторыі для будаўніцтва басейна міжнароднага стандарту на Кальварыйскай (на месцы былой друкарні «Чырвоная зорка»). Яго да 2023 узвядзе Кітай за ўласныя грошы, а потым перадасць беларускаму боку. Гэта — своеасаблівая падзяка за права рэалізоўваць на тэрыторыі Беларусі буйныя эканамічныя праекты.

Але пляцоўку для кітайцаў рыхтуюць за кошт бюджэту Мінска. А гэта знос будынкаў (у першую чаргу - «Чырвонай зоркі») і праца з інжынернымі сеткамі: іх капрамонт, вынас, перанос, знос і ўзвядзенне. Як вынікае з інвестпраграмы сталіцы на 2020 год, каштарыс усяго гэтага - каля 13,1 млн рублёў. Работы павінны былі правесці ў 2018—2019 гадах, але ў кастрычніку мінулага года пляцоўка выглядала так:

Фото: Майя Кохно, TUT.BY
 Фота: Мая Кахно, tut.by

Па стане на 1 студзеня 2020 года на падрыхтоўку тэрыторыі для басейна выкарысталі менш, чым прадугледжана каштарысам, а менавіта: каля 10,3 мільёна рублёў, або каля 4,86 ​​млн даляраў. На 2020 год запланавана выдаткаваць на гэтыя мэты толькі 60 тысяч рублёў.

Басейн будзе разлічаны на 6 тысяч месцаў і будзе ўключаць у сябе трыбуну, памяшканні для гледачоў, VIP-памяшканне, памяшканні для спартсменаў, стаянку на 400 месцаў. Агульная плошча забудовы складае 40 тысяч квадратных метраў.

Таксама Кітай будзе будаваць і футбольны стадыён на вуліцы Ванеева. Але агульнага каштарысу работ па падрыхтоўцы пляцоўкі для яго ў інвестпраграме няма. Кітай жа выдаткоўвае на будаўніцтва басейна і стадыёна каля 180 мільёнаў даляраў.

Каментары3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць