Кампанія Microsoft з 14 студзеня спыняе падтрымку аперацыйнай сістэмы Windows 7, гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі. Пасля сканчэння падтрымкі Windows 7 камп'ютар не перастане працаваць, але Microsoft больш не будзе даваць тэхнічнай падтрымкі, абнаўлення праграмнага забеспячэння, а таксама абнаўлення сістэмы бяспекі.
«Без абнаўленняў праграмнага забеспячэння і сістэмы бяспекі вы знаходзіцеся пад падвышанай пагрозай вірусаў і шкоднаснага ПЗ», - папярэджвае Microsoft.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары