удакладнена
Вялікабрытанія захавае санкцыі супраць Беларусі пасля Brexit
Вялікабрытанія захавае дзеючы рэжым санкцый ЕС супраць Беларусі пасля Брэксіту. Змяненняў у палітыцы Вялікабрытаніі ў дачыненні да Беларусі няма.
Паведамляецца, што санкцыі закліканы заахвоціць урад Беларусі:
- паважаць дэмакратычныя прынцыпы і інстытуты, а таксама падзел уладаў і вяршэнства закона ў Беларусі
- устрымлівацца ад дзеянняў ці палітыкі, якія прыгнятаюць грамадзянскую супольнасць у Беларусі
- правесці належнае расследаванне і распачаць крымінальную справу ў дачыненні да асоб, адказных за знікненні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага
- выконваць міжнароднае права ў галіне праў чалавека.

Каментары