Улада1616

Лукашэнка расказаў пра альтэрнатыўныя пастаўкі нафты: гатовы купляць у ЗША, Саудаўскай Аравіі і ў Эміратах

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб відах на альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь, акрамя закупак у Расіі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове, піша БелТА.

«Вы ж бачыце, што кожны год перад новым годам нам даводзіцца стаяць на каленях і вымольваць гэтыя нафтапрадукты», — адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў размове з Уладзімірам Пуціным зусім не блефаваў і абмаляваў карціну, як Беларусь будзе дзейнічаць, калі расійскі бок не зменіць сваю пазіцыю.

Адзін з маршрутаў альтэрнатыўнай пастаўкі — праз парты на Балтыцы, і такім чынам ужо закуплена і пастаўляецца партыя нарвежскай нафты. Яшчэ адзін балтыйскі маршрут — з Гданьска па адной з нітак нафтаправода «Дружба», які для гэтага неабходна будзе запусціць у рэверсным рэжыме.

«Я Пуціну проста сказаў: на першым этапе, калі мы з палякамі дамовімся, будзем рэверсам пастаўляць па адной з трох труб», — сказаў ён.

Трэці кірунак, працягнуў Аляксандр Лукашэнка, таксама ўжо апрабаваны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра пастаўкі праз Украіну з Чорнага мора.

«І чацвёртае — гэта Расія. Мы не адмаўляемся ад гэтай нафты. Але такім чынам адбудзецца дыверсіфікацыя паставак. Гэта значыць, мы не з адной краіны ад манаполіі будзем атрымліваць нафту», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Мы пачалі тэставаць гэтыя маршруты, хочам паглядзець, што атрымаецца насамрэч. Якія ў нас будуць страты ў параўнанні з цяперашнім коштам расійскай нафты. Гэта не блеф, гэта не тое, што, як яны там кажуць, Лукашэнка стаўкі падымае перад перамовамі. Ніякіх ставак. Мы проста глядзім, што мы будзем мець, колькі мы будзем пры гэтым губляць», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён дадаў, што калі цяпер не вырашыць гэтае пытанне, то праз два гады прыйдзецца наогул шалёнымі тэмпамі гэта рэалізоўваць.

«Бо тады ўжо гаворкі не будзе нават пра гэтыя 18% мытнай пошліны, якую яны яшчэ ў нас не забралі, і пра тое, што кошт расійскай нафты будзе таннейшы. Таму хочам мы гэтага ці не, мы будзем ісці гэтым шляхам. Нам нельга залежаць ад адной краіны, аднаго прадпрыемства. Гэта манапалізм, і ў гэтым наша праблема», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь дамаўляецца з усімі ўдзельнікамі сусветнага рынку: «амерыканцамі, Саудаўскай Аравіяй, Эміратамі. Бліскучыя ў мяне з імі адносіны. Кажуць, колькі трэба, столькі нафты паставім. Вядома, гэта сусветная цана. Але якасць нафты там лепшая».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць