Грамадства8484

Пазняк пра праймерыз: «У гэтых людзей абсалютна няма сораму. Асабліва непрыемна здзівіў Севярынец»

Лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк крытычна выказаўся пра працэдуру вызначэння адзінага апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцкія выбары-2020.

«Сістэма працуе спраўна, і Лукашэнка можа не хвалявацца. Выбары пройдуць па стандартнай рэжымнай схеме, і чарговы тэрмін узурпацыі ўлады яму забяспечаны», — адзначае кіраўнік КХП-БНФ.

«У гэтых асобаў, што сабраліся на «выбары» і якія тлумачаць свае паводзіны «праймерыз», — абсалютна няма сораму. У той час, калі грамадства наконт так званых рэжымных «выбараў» ужо даўно разабралася», — мяркуе ён.

Пазняк зазначае, што для яго не быў нечаканасцю — але ўсё роўна непрыемнае пацвердзілася — удзел Паўла Севярынца ў гэтай кампаніі.

«За апошнія месяц-паўтара Севярынец выгадна (і заслужана) выйшаў наверх у пратэстным палітычным змаганні супраць аншлюсу і за незалежнасць Беларусі. Замест таго, каб замацаваць пазіцыі і смела весці наступальную палітыку на іншым узроўні,

ён зноў уваліўся туды, адкуль выйшаў — у гнілую лахань вікаўскай «апазіцыі», якая падтрымлівае рэжымныя «выбары» і ўвекавечвае рэжым Лукашэнкі», — мяркуе дзеяч эміграцыі.

«На гэтым — багна. Фініта. Будзе шмат кандыдатаў ад «апазіцыі» (для Захаду і «говправду» — апазіцыя). І гэта пры тым, што ніводнай асобы, якая магла б стаць альтэрнатывай рэжыму і «адзіным кандыдатам», у гэтай багне няма. Яны там яшчэ ў «праймерыз» будуць бавіцца. Які ім у Беларусі «праймерыз»! І слова такога ў беларускай мове не існуе», — рэзюмуе Зянон Пазняк.

Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата 

Каментары84

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць