Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі вырасла да 563 чалавек, інфікавана 28 тысяч
Колькасць выпадкаў заражэння новым каранавірусам 2019-nCoV ў Кітаі перавысіла 28 тыс., 563 чалавекі памерлі, 1153 адужалі, піша tass.ru.
На карантыне ў краіне знаходзяцца звыш 186,3 тыс. чалавек.
Найбольшая колькасць выпадкаў заражэння — 19,6 тыс. — у правінцыі Хубэй. Там памерлі 549 чалавек, выпісаныя 633. У правінцыях Чжэцзян і Гуандун (па 895 выпадкаў заражэння) смерцяў ад віруса не зафіксавана, пры гэтым адпаведна 46 і 78 чалавек адужалі.
У Пекіне (253 выпадкі заражэння) памёр адзін чалавек.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары