Дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка спыненыя, паведамляе spring96.org.
Такія рашэнні 10 лютага прынялі суддзі Партызанскага раёна Наталля Дзядкова і Іван Неўмяржыцкі. Падстава — выйшлі тэрміны даўніны здзяйснення правапарушэнняў.
Агулам супраць Сіўчыка было складзена пяць пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Па дзвюх справах ён атрымаў па 15 сутак. Але паколькі знаходзіцца за мяжой, то адпраўлены на суткі не быў.

Каментары