Пра смерць актывіста Наталлі Саматыя паведаміла Ніна Багінская, піша «Новы час», учора ўдваіх з Барысам Дуброўскім яны вярталіся а 19-й з Курапацкай варты, спадар Барыс упаў, людзі, якія былі побач, выклікалі хуткую, дактары спрабавалі яго рэанімаваць, але ён ужо памёр.

Барыс Дубоўскі (са сцягам) на Курапацкай варце, фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча
Барыс Дуброўскі ўдзельнічаў у Курапацкай варце цягам двух гадоў, хадзіў туды двойчы на тыдзень — па аўторках і пятніцах. Заўжды стаяў з 16 да 20 гадзіны. Ездзіў падтрымліваць паплечнікаў у суды, сёлета сам быў аштрафаваны за ўдзел у снежаньскіх акцыях за незалежнасць.
Год таму на Варце Барыса Дуброўскага збілі агрэсіўныя наведвальнікі рэстарана «Поедем поедим».
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары