Здарэнні1111

Кіраўнік Докшыцаў, які на паляванні застрэліў бізнэсмена, знайшоў новую працу пры дзіўных абставінах

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук у лютым трапіў у непрыемную гісторыю. На паляванні ён выпадкова стрэліў у мясцовага бізнэсмена Валера Янчака. Бізнэсмен памёр.

Чытайце. На паляванні застрэлілі бізнэсмена. Сваякі ківаюць на кіраўніка Докшыцкага раёна

СК завёў справу за прычыненне смерці праз неасцярожнасць, але Пінчука не затрымлівалі.

Праўда, з пасады яго знялі і адправілі «на паніжэнне» (прычым, як пісалі мясцовыя дзяржаўныя СМІ, ён нібыта сам падаў заяву аб звальненні). Пінчука паставілі кіраваць Тумілавіцкім сельсаветам — з 19 сакавіка ён пачаў працу на новай пасадзе.

Прычым, мясцовыя людзі былі катэгарычна супраць такога манёўру. Ужо былы старшыня сельсавета Генадзь Пацэвіч карыстаўся вялікім аўтарытэтам. «Ён у нас малайчына», — ахарактарызавалі Пацэвіча яго былыя падначаленыя.

«Справа наступная: яшчэ восенню яго хацеў прыбраць з пасады той самы старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Вяскоўцы былі катэгарычна супраць, сабралі подпісы, адстаялі старшыню. Цяпер яго зноў хочуць прыбраць — быццам бы, каб на гэтую пасаду прыстроіць знятага Пінчука. Прыязджалі чыноўнікі з Докшыц, але дэпутаты сельсавета не прагаласавалі за тое, каб змяніць старшыню. Пасля людзі збіралі подпісы, каб старшыню не здымалі», — расказваюць людзі.

Праўда, Пінчук усё ж заняў пасаду старшыні сельсавета.

«Наша Ніва» звязалася з адстаўленым Генадзем Пацэвічам. Ён коратка адказаў, што «ўсё нармальна», заявіў, што сам напісаў заяву аб звальненні. «Бо і ў доме рамонт, і ў жонкі праблемы са здароўем», — сказаў Пацэвіч.

Цікава, што цяпер мясцовыя кажуць, нібыта ў маі Пацэвіч вернецца на пасаду кіраўніка сельсавета.

Куды ў такой сітуацыі падзенуць Пінчука, невядома. Генадзь Пацэвіч пацвердзіў сваё мяркуемае вяртанне, але ж не адказаў, як адбудзецца чарговая сельская ракіроўка.

У крэсла старшыні Докшыцкага райвыканкама сеў Алег Кавалёнак, які раней кіраваў ва Ушачах.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць