У 9:30 раніцы (03:30 па Мінску) спецборт даставіў алімпійскі агонь з Афін у прэфектуру Міягі на востраве Хансю. Сімвал Алімпійскіх гульняў сустрэлі трохразовы алімпійскі чэмпіён па дзюдо Тадахіра Намура і трохразовая алімпійская чэмпіёнка па вольнай барацьбе Саоры Ёсіда Міноры.
Цырымонія запальвання агню адбылася 12 сакавіка ў Грэцыі. Цырымонія перадачы алімпійскага агню аргкамітэту Гульняў-2020 у Токіа прайшла 19 сакавіка на стадыёне «Панацінаікас». З-за пандэміі каранавіруса мерапрыемства адбылося ў закрытым рэжыме.
Лёс Алімпійскіх гульняў 2020 года Токіа ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса будзе вырашацца на пасяджэнні аргкамітэта ў маі 2020 года.
У Японіі неаднаразова казалі, што падстаў адмяняць Гульні няма.
Каментары