Гісторыя44

Сёння — гадавіна Паўстання Касцюшкі

Паўстанне пачалося 226 гадоў таму, 24 сакавіка 1794 года.

Годам раней адбыўся Другі падзел Рэчы Паспалітай. Расія забрала Цэнтральную Беларусь, а Прусія — заходнія і цэнтральныя землі Польшчы. Таму ўзброены выступ быў супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў Чатырохгадовага сойма.

24 сакавіка 1794 г. на Рыначнай плошчы Кракава быў зачытаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Найвышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.

Перад гэтым Касцюшка ваяваў у Амерыцы за незалежнасць, а таксама вызначыўся ў бітвах 1792 года пад Зяленцамі і Дубенкай, дзе спыніў корпус генерала Кахоўскага.

Згодна з адозвай стваралася Найвышэйшая народная рада, а 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім давалася асабістая свабода сялянам. Звяртаўся Касцюшка да праваслаўнага духавенства і да сялянаў

Першыя тыдні паўстанцы мелі поспехі, але затым Кацярына ІІ замірылася з Турцыяй, што дазволіла перакінуць з паўднёвых межаў корпус Аляксандра Суворава.

Спачатку была захоплена Вільня, а пасля пала Варшава. Дарэчы, Варшаву Сувораў узяў з другога заходу, выразаўшы ў прадмесці Прага 20 тысяч чалавек. Некалькімі тыднямі раней Касцюшка трапіў у палон.

За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын). А яго імя носіць вучэльня ў Мінску.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць