ЗША выдзяляюць Беларусі $1,3 мільёна на барацьбу з каранавірусам
ЗША выдзяляюць $274 мільёны розным краінам свету на барацьбу з каранавірусам.
$1,3 мільёна з іх дастанецца Беларусі. Грошы дапамогуць падрыхтаваць лабараторныя сістэмы, актывізаваць назіранне за выпадкамі захворвання, адзначаецца ў паведамленні.
Гэта сума найбольшая сярод усіх краін у рэгіёне. Напрыклад, Украіна і Малдова атрымаюць па $1,2 мільёна.
ЗША адзначаюць, што за апошнія 20 гадоў дапамаглі Беларусі на суму, большую за $301 мільён.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары