Культура11

Дыскаграфія: Дзмітры Смольскі, Подарок неба

Альбом‑вяртанне аднаго з стаўпоў беларускай эстрады першай паловы 1990‑х — беларускага дэ Бурга.

Подарок неба, Ковчег, 2009. — Альбом‑вяртанне аднаго з стаўпоў беларускай эстрады першай паловы 1990‑х — беларускага дэ Бурга.

Сваяком кампазітара ён не з’яўляецца, але кар’еру зрабіў не абы‑якую.

Колісь Смольскі спяваў у гродзенскай рок‑групе «Рада» замест Аляксея Шадзька, потым пайшоў на эстраду, трапіў у студыю «Сяброў» і колькі гадоў яго твар не сыходзіў з экранаў БТ.

Праз немалы перапынак артыст вырашыў вярнуцца на сцэну. Рознае кажуць пра тое, што з ім было ў гэты прамежак часу, але па сёлетнім дыску бачна, што Смольскі ізноў мае сур’ёзныя намеры.

Яго выдадзеная праграма складаецца з пераробленых на сучасны лад «умца‑умца» 1990‑х з захаваннем той самай драм‑машыннай аўры, новых песень і дуэтаў з зоркамі айчыннай поп‑музыкі — Паплаўскай, Ціхановічам, Грыбалёвай, Барабаншчыкавай, а трэк «За Рогожской заставой» запісаны з прэзідэнцкім аркестрам.

У альбоме пераважае спакойная гітарная баладнасць, бывае, гітара плача ну проста як у Сцінга. Выканаўцу часам не хапае тэхнічных магчымасцяў, каб давесці кампазіцыю да ладу, бо цяжка яго папракнуць у адсутнасці музычнага густу.

Няясна чаму на аздабленні этапнага для выканаўцы дыску было вырашана зэканоміць. Такое адчуванне, што гэта абавязковая ўмова для айчыннага поп‑прадукту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч17

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы1

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч17

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць