Здарэнні33

На беларуска‑ўкраінскай мяжы затрыманы аўтобус з партыяй зброі

Гранатамёты, кулямёт, кулямётныя стужкі. Аўтобус кіраваўся ў Брэст.

Памежнікі Брэсцкай пагрангрупы і супрацоўнікі Брэсцкай мытні спынілі спробу ўвозу ў краіну партыі зброі.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, увечары 2 красавіка ў пункце пропуску «Макраны» на беларуска‑ўкраінскай мяжы быў затрыманы пасажырскі аўтобус «Ікарус», якім кіраваў вадзіцель — грамадзянін Украіны. Аўтобус з 47 пасажырамі накіроўваўся па маршруце Ціраспаль — Брэст.

Спачатку ў ходзе надгляду памежным і мытным нарадам пад абшыўкай плафонаў асвятлення было знойдзена 8,5 тыс. пачкаў цыгарэт LM, а ў асабістых рэчах пасажыраў — 148 цюнераў для спадарожнікавых антэн. Пасля гэтага старшыя змен прынялі рашэнне аб паглыбленым надглядзе транспартнага сродку. У выніку ў нішы пад запасное кола было знойдзена

15 пісталетаў Макарава з магазінамі, ручны кулямёт Калашнікава калібру 5,45 мм, адзін сігнальны пісталет СПШ часоў Вялікай Айчыннай вайны, 2 падствольныя гранатамёты, 2 станкі для стралковай зброі, 6 глушыцеляў, адна каробка пад кулямётныя стужкі і 2 кулямётныя стужкі.

Частка зброі была з прасвідраванымі стваламі. Пазней пад панеллю вадзіцеля знойдзены два пашпарты на імя ўкраінскіх грамадзян.

Вадзіцеля ізалявалі, у пункце пропуску ўвялі ўзмоцнены рэжым пагранічнага кантролю, праводзілася работа па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да кантрабанды зброі.

Пасля разбору сем пасажыраў з пункта пропуску забралі ва Украіну сваякі, 29 на мытным аўтобусе адправіліся ў Брэст, узмоцненая праверка праводзілася ў дачыненні да вадзіцеля і яшчэ 11 пасажыраў. Пасля чаго чалавек, які кіраваў аўтобусам, разам з транспартным сродкам быў перададзены ў органы ўнутраных спраў. Магчымасць баявога прымянення зброі высвятляць эксперты.

***

Увесь арсенал зброі папярэдне прызнаны небаяздольным, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УКДБ па Брэсцкай вобласці, якое праводзіць па дадзеным факце праверку. На дадзены момант кіроўца аўтобусу знаходзіцца ў ІЧУ, з пасажыраў аўтобусу ніхто не затрыманы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску29

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі9

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў15

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску29

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць