Працуючы стаматолагам, шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, была сярод фундатараў Згуртаваньня беларусаў Канады. Да апошняга чым магла дапамагала выданню НН.
У Канадзе на 90‑м годзе жыцьця памерла актыўная дзяячка беларускай эміграцыі Раіса Жук‑Грышкевіч.
Нарадзілася Раіса Жукоўская 22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах.
Ад раньняга дзяцінства праз сваю нацыянальна сьведамую сям’ю была далучаная да беларускай справы.
Большую частку свайго жыцьця жыла на чужыне, працавала стаматолагам, увесь час прымала самы актыўны ўдзел у беларускім жыцьці. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, была сярод фундатараў Згуртаваньня беларусаў Канады.
Разам з мужам Вінцуком Жук‑Грышкевічам — першым кіраўніком беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, а ў далейшым — старшынём Рады БНР (1970—1982) актыўна працавала дзеля арганізацыі беларускай службы радыё «Свабода» і актывізацыі палітычнага жыцьця беларускай эміграцыі.
Жыла ў Бэры (Антарыё).
Да апошняга чым магла дапамагала выданню НН.
-
У Гродне вырашаюць, як аднавіць Каложу, каб яе не адмовіліся ўзяць у спіс ЮНЕСКА
-
Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»
-
Страчвала прытомнасць ад голаду, зарабляла на жыццё масажам — захапляльныя факты з біяграфіі Алаізы Пашкевіч, якой сёння 150 гадоў
Каментары