Культура33

У праваслаўных — Вялікі (Страсны) тыдзень

Кожны дзень тыдня перад Пасхай царква называе «вялікім» — Вялікі панядзелак, Вялікі аўторак і г.д. Набажэнствы ў гэтыя дні прысвечаныя ўспамінам апошніх дзён зямнога жыцця Ісуса Хрыста. У сераду вернікі ўспомняць Юдаву здраду, у чацвер — Тайную вячэру, у пятніцу — укрыжаванне Хрыста. У пятніцу на сярэдзіну кожнага храму вынесуць плашчаніцу. Гэта вышыванае покрыва, на якім выяўлена цела Хрыста ў труне.

У суботу аб 11-й вечара пачынаецца паўночніца, перадсвяточнае набажэнства. Без пяці дванаццаць распачынаецца хросны ход: вернікі і святары тройчы абыходзяць царкву і спыняюцца перад зачыненымі дзьвярамі храму, які будзе сімвалізаваць заваленую каменем пячору, дзе была магіла Хрыста. Прапяяўшы трапары, кароткія песняспевы, якія перадаюць сэнс свята, вернікі зойдуць у сярэдзіну і святочнае набажэнства, прысвечанае Хрыстову Ўваскрасенню, працягнецца.

Таццяна Матрунчык, супрацоўніца праваслаўнага Брацтва Віленскіх пакутнікаў, кажа, што ў Петра-Паўлаўскай царкве гораду Менску цягам Вялікага тыдня, уключаючы сам Вялікдзень, набажэнствы будуць весціся па-царкоўнаславянску, але ўжо пачынаючы са Светлага тыдня (тыдзень, які ідзе пасля Вялікадня) адновяцца беларускамоўныя службы. Напрыклад, 22 красавіка, у сераду Светлага тыдня, а 5-й вечара па-беларуску адбудзецца традыцыйны малебен за беларускі народ з акафістам Віленскім мучанікам, а ў суботу Светлага тыдня 25 красавіка, пачынаючы з 7.30, будуць адслужаны пасхальныя гадзіны, Літургія, малебен і паніхіда пасхальным чынам на беларускай мове.

Каментары3

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць