Улада1414

Шварцэнберг запрасіў Лукашэнку на саміт у Прагу + фота

Беларускі кіраўнік пакуль не даў станоўчага адказу.

Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг перадаў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства, які мае прайсці ў Празе 7 траўня.

Але беларускі кіраўнік пакуль не даў ніякага адказу. Пра гэта Карэл Шварцэнберг паведаміў на сустрэчы з беларускімі журналістамі.

Таму пытанне, хто возьме ўдзел у саміце Усходняга партнёрства ў Празе (Лукашэнка, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў) застаецца адкрытым.

Гэта вырашыцца цягам наступных дзён.

Зміцер Панкавец

***

Беларусь у стане самастойна наладзіць добрыя адносіны з ЕС, без пасрэднікаў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам.

«Будучы зацікаўленымі ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам, мы не раз заяўлялі, што не маем патрэбы ў пасрэдніках у адносінах паміж Беларуссю і ЕС. Мы самі ў стане, калі такое жаданне будзе з боку Еўропы, наладзіць добрыя адносіны паміж Беларуссю, якая з’яўляецца еўрапейскай дзяржавай, і Еўропай», — падкрэсліў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што ўсе ў Беларусі зацікаўлены ў наладжванні нармальных адносін з ЕС. «Апошнім часам чуваць галасы, у асноўным, вядома, адсюль, звернутыя да вас, што Лукашэнка, маўляў, падманвае Еўропу, нешта абяцае, а потым не выканае.

Вы павінны дакладна ведаць і разумець: усё, што мы абяцаем, — няўхільна выканаем, тое, што не можам зрабіць, — мы адразу скажам, што зрабіць не можам і не будзем, і растлумачым чаму», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама дадаў, што рады бачыць у Мінску прадстаўніка Чэхіі — «не чужой нам краіны», тым больш прадстаўніка ЕС і дзяржавы, якая старшынствуе цяпер у Еўрасаюзе.

У сваю чаргу Карэл Шварцэнберг пацвердзіў, што для дыялога Беларусі і ЕС не патрэбны пасрэднікі, бакі могуць пра ўсё дамовіцца самі. Ён адзначыў прагрэс у выбудоўванні гэтых адносін і запэўніў, што тыя праблемы, якія існуюць, бакі ў стане вырашыць разам.

«Для нас Беларусь — еўрапейская краіна і заўсёды ёю была. Адзінае, у чым мы павінны пакласці новы старт, — гэта адносінам паміж Беларуссю і Еўрасаюзам»,
— сказаў міністр замежных спраў Чэхіі. Ён таксама дадаў, што ідэя «Усходняга партнёрства» заключаецца ў неабходнасці ўстанавіць больш інтэнсіўныя адносіны.

БЕЛТА

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць